Читать «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» онлайн - страница 110
Алесь Петрашкевіч
Завальня. У старых хроніках даводзілася мне чытаць, што Плачка з'яўляецца ў нашым краі перад разбуральнымі войнамі, перад голадам і паморкам, нібы хоча папярэдзіць сваіх дзяцей, каб рыхтаваліся да вялікіх няшчасцяў. I я здагадваюся, аб якім няшчасці папярэджвае нас Плачка зараз.
Тамаш. Ах, васпане, не палохайце беднага чалавека, кажыце лепш адразу, што ведаеце.
Завальня. У горадзе ходзяць чуткі, што магутная ўладарка, Белая Сарока, упадабала наш край і хоча сілай ці хітрасцю далучыць яго да сваіх бязмежных уладанняў.
Тамаш. Божухна, што з намі будзе, хто абароніць нас на гэтай зямлі, калі самі нашы гаспадары наводзяць на нас ворагаў?!
Альберт
Завальня. Вечар добры, пане Альберт. Вярнуўся, бо з даручэнняў выканаў толькі тыя, на якія хапіла грошай пані Амеліі.
Альберт
Тамаш
Альберт. Тут загадваю я, а не святар! Каб болей я гэтага чаду ў сваім доме не чуў!
Тамаш
Альберт. Не прыкідвайся дурнем, лайдак! Ты ведаеш, што на месцы з'яўлення
Завальня. Не, пан Альберт, не таму нас вучыць Святое пісанне, каб мы слухаліся бязбожных парадкаў Чарнакніжнікаў, нішчылі магілы продкаў і шукалі прывідных скарбаў! З'яўленне Плачкі — гэта папярэджанне людзям, каб выправілі свае норавы. Але людзі цяпер ніякім прароцтвам ке вераць, ім патрэбны скарбы, каб, не працуючы, мець усё, што заманецца. Яны за золата прададуць усё тое, што нашы продкі шанавалі даражэй за жыццё!
Альберт. Бачу, пан Завальня болей ахвочы чытаць свайму гаспадару маралі, чым выконваць яго загады. Прыйдзецца, відаць, мне сапраўды шукаць новага аканома.