Читать «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» онлайн - страница 107
Алесь Петрашкевіч
Чарнакніжнік
Альберт
Чарнакніжнік. Слабыя нервы маеш. Калі будзеш глядзець на ўсё без прыкрасці і страху — лепш уладкуешся на свеце. Хачу цябе ўзрадаваць — пабачыш нарэшце маю гаспадыню — Белую Сароку. Ты добра падрыхтаваўся прыняць госцю, зараз яна прыляціць. Пастарайся ёй спадабацца і будзь у размове паважлівым.
Альберт. Столькі чакаў гэтае хвіліны, а цяпер вось прабірае мяне нейкі холад і жудасць.
Чарнакніжнік
Вітаю цябе, шаноўная гаспадыня! Дазволь прадставіць табе нашага новага сябра, пана Альберта.
Белая Сарока. Здалёк спяшалася сюды, Альберт, спадзеючыся знайсці ў табе зычлівага прыяцеля і аднадумцу. Не памылілася ў спадзяваннях: бачу, што добра падрыхтаваўся да сустрэчы са мной і нават старыя могілкі перанёс падалей ад дому.
Альберт
Белая Сарока. Ты мне падабаешся, Альберт. Ведай, я ўмею цаніць вернасць і паслужлівасць, і несупынна клапачуся пра шчасце сваіх падданых. Ахвярую табе гэты падарунак, каб быў верны сам і суседзяў сваіх заахвоціў служыць мне.
Чарнакніжнік. Вып'ем за здароўе нашай гаспадыні.
Альберт. Няхай жыве пані Белая Сарока!
Белая Сарока. Калі ляцела, дык бачыла прыгожыя горы і лясы, шмат азёраў у гэтым краі.
Альберт. Так, пані. Нашыя мясціны прырода адарыла ўсім, што патрэбна чалавеку. Не дала толькі такой мудрай і пекнай гаспадыні, як вы.
Белая Сарока. Я даўно мелася пабываць тут, спазнаць гэты край і яго жыхароў. Спадзяюся, тутэйшыя жыхары ахвотна пойдуць пад маю ўладу.
Альберт. Шмат хто будзе мець за шчасце славіць пані.
Белая Сарока
Чарнакніжнік. Моладзь на нашым баку, гаспадыня, а вось старыя людзі не хочуць зразумець свайго шчасця. Балбочуць нешта пра запаветы продкаў, пра сумленне і веру ў Бога.