Читать «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» онлайн - страница 104
Алесь Петрашкевіч
Трэці нябожчык. Толькі што быў тут!
Другі нябожчык. Схаваўся, нягоднік!
Трэці нябожчык
Другі нябожчык. Гэй, жывы чалавек! Ты навошта залез у труну? Жывыя людзі па начох павінны ляжаць у ложку і лашчыць сваіх жонак.
Карпа
Першы нябожчык
Другі нябожчык
Першы нябожчык. Ён адаб'е ахвоту ў гэтага шылахвоста шукаць чужыя скарбы!
Трэці нябожчык. Гэй, чалавеча, хіба так паводзяць сябе ў дамавіне?
Трэці нябожчык. Ну хочаш сабе грукаць — дык грукай. Дамавіна ўсё роўна вытрымае — сам рабіў, ведаю.
Карпа
Трэці нябожчык. Я — Пётра, а ты хто такі?
Карпа. Я — лёкай Карпа, твой былы сябрук. Здымі века, размова ёсць.
Трэці нябожчык
Карпа
Трэці нябожчык. Эх, Карпа, з-за гарэлкі ўсё і сталася, з-за яе, паганай. Прынёс я неяк пляшку гарэлкі дахаты і схаваў ад жонкі за бэльку. А назаўтра памёр, не паспеўшы ні выпіць яе, ні жонцы аддаць. I так мне гэтая пляшка ў душу запала, што вось ляжыць яна за бэлькаю і ніхто пра яе не ведае — не магу на той свет пайсці, пакуль пляшку маю не знойдуць і не вып'юць. Марнуюся вось тут з двума грэшнікамі, адзін з якіх скарб свой вартуе, а другі — сваю распусную жонку.
Карпа
Трэці нябожчык. Каго — жонку?
Карпа. Ды не, той першы не паказваў табе, дзе скарб схаваны?
Трэці нябожчык. Ты што, ён ні жывым, ні мёртвым не давярае!
Карпа
Трэці нябожчык. Як гэта — выпусці?
Карпа. Я тую пляшку з-за бэлькі дастану і разам з тваёй радзінай вып'ю, каб ты не пакутаваў болей на гэтым свеце.
Трэці нябожчык. Збавіцель ты мой! I пасля смерці свайго сябра ў бядзе не пакідаеш!
Карпа. Бывай, Пётра!
Чарнакніжнік