Читать «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» онлайн - страница 102
Алесь Петрашкевіч
Карпа. Ты любіш, як бачу, грошы?
Агапка. Хто ж не любіць тое, што абавязкова патрэбна? Без грошай і каханне стыне.
Карпа. Эх, вужака золата і гонару зусім звяла цябе, Агапка.
Агапка. Што ж ты да мяне тады ўвесь час чэпішся? Ці, можа, ты сам не любіш грошы? А я хоць і пакаёўка, а за простага лёкая замуж не пайду. Разбагацееш — тады і пагаворым.
Карпа. «Разбагацееш — тады і пагаворым». Разбагацееш тут за панам, які ўвесь у даўгах і толькі марыць, дзе б знайсці скарб ці якое золата з дапамогаю злога духа! А можа, і мне пашукаць які скарб? За чатыры вярсты ад маёнтка ляжыць на пагорку сярод яловага лесу Змяіны Камень. Распавядалі старыя людзі, што аднаго разу ў ціхую, пагодлівую ноч з поўначы на поўдзень ляцеў, палаючы агнём, Цмок, нёс нібыта з сабою шмат золата і срэбра грэшніку, які прадаў д'яблу душу. Знячэўку раскалолася блакітная цвярдыня неба, разлілося вялікае святло, а Цмок, выцяты нябесным промнем, здранцвеў увесь, паваліўся на пагорак і паратварыўся ў камень. Скарбы ж, якія ён нёс з сабою, на тым самым месцы закапаліся ў зямлю, і кажуць, калі хто асмеліцца ля гэтага каменя заначаваць, таму тыя скарбы і здабыць наканавана. Можа, паспытаць шчасця, схадзіць пакланіцца нячысціку, каб даў грошы? Хаця навошта ісці за чатыры вярсты, калі можна звярнуцца да таго Чарнакніжніка, які патаемна жыве ў пана і вынаходзіць золата? Паслухаем, што ты тады заспяваеш, Агапка!
Карпа. Няма ў тым чорным пакоі ні золата, ні нячысціка, толькі мноства дзіўнага посуду з рознымі вадкасцямі і парашкамі. Ага, на дне гэтай шклянкі аселі нейкія блішчосныя крупінкі! Можа, яны — залатыя?
Чарнакніжнік
Карпа
Чарнакніжнік
Карпа
Чарнакніжнік. Чуў я, чуў нешта падобнае ад твайго гаспадара. Таксама казаў мне, што марыць жыць так, як хоча, а хоча, на самай справе, толькі грошай. Табе таксама патрэбны грошы, лёкай? А ці ведаеш ты, што, атрымаўшы іх, ты страціш душу?
Карпа. А навошта ў гэтым свеце душа, калі няма грошай?
Чарнакніжнік. Добра, я навучу цябе, як стаць багатым. Пойдзеш сёння ноччу ў старую капліцу на могілках. Пабачыш там тры труны. Апоўначы нябожчыкі пакінуць свае труны і разбрыдуцца па вёсцы. Ты забярэшся ў крайнюю злева труну і будзеш чакаць яе гаспадара.
Карпа. Бр-р-р!