Читать «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» онлайн - страница 100
Алесь Петрашкевіч
Альберт. Што ж, мне ўсё роўна, каму прадаваць сваю душу: д'яблу ці Белай Сароцы. А можа, гэта адна і тая ж асоба? Калі ты рэкамендуеш мяне сваёй гаспадыні?
Чарнакніжнік. Шмат хто з тваіх суседзяў-паноў хацеў бы пабачыць Белую Сароку ў сваім маёнтку, узняць у яе гонар келіх і пракрычаць «віват». Абяцаю, што ты будзеш не апошні сярод іх. Але спачатку трэба падрыхтавацца да сустрэчы вялікай уладаркі, а таму зрабі тое, аб чым я цябе надоечы прасіў.
Альберт
Чарнакніжнік. Неабходна! I не забудзься пра Глухое возера.
Альберт
Карпа. Слухаю пана!
Альберт. Ты прывёў Тамаша?
Карпа. Тамаш ад самага ранку чакае на двары вашага загаду, пане.
Альберт. Пакліч яго сюды!
Тамаш. Слухаю вас, паночку.
Альберт. Ці быў ты калі на Глухім возеры, недалёка ад Нешчарды?
Тамаш. Давялося два разы, а болей — крый Божа. Акружана тое паганае возера з усіх бакоў цёмным лесам, нават у самае добрае надвор'е не відаць у тым возеры ані сонца, ані воблакаў на небе, ані зорак, ані месяца. Там заўжды вада каламутная, ніколі там не плаваў човен, ніводны рыбак не закідваў там сеці.
Альберт. Заўтра збірай людзей, адпраўляйцеся на Глухое возера і закідвайце там нерат. Калі з пракаветных часоў там ніхто ніколі не лавіў, дык, мусіць, шмат будзе рознае рыбы.
Тамаш. Адкуль тое пану? Шмат навакол прыдатных для лоўлі рэк і азёраў, няхай пан толькі скажа — і мы сёння ж прынясем рыбы колькі трэба.
Альберт. Будзеце рабіць тое, што вам загадана!
Тамаш. То няхай пан перш папросіць святара, каб пасвянціў нерат, бо ў тым возеры даўно пасяліўся нячысцік.
Альберт. Ды хіба ты яго бачыў, што плявузгаеш?
Тамаш. Пане, запытайся ў людзей — кожны ведае, якія там бываюць дзівосы ўначы: пачвары снуюць па беразе, чуваць з-пад вады енк і смех. Аднойчы я сам, калі гнаў коней на начлег, бачыў, як ляцела ў той бок нейкае страшыдла, з шумам рассыпаючы вакол сябе іскры, нібы распаленае жалеза пад молатам каваля, і над самым возерам распалася на дробныя часткі.
Альберт. Калі яшчэ раз пачую падобную лухту, дык загадаю ўсыпаць сорак бізуноў. Заўтра, што б там ні было, бярыце нерат і закідвайце на Глухім возеры.
Тамаш. Не пасвянціўшы ваду?
Альберт. Няма такое патрэбы. I якую б дзіўную рыбіну вы ні злавілі — не палохайцеся, а прыносьце сюды.
Амелія
Альберт