Читать «Напісанае застаецца» онлайн - страница 36
Алесь Петрашкевіч
Нунцый. Вы не любіце Папу, я не люблю вас.
Лютэр. Любіце, не любіце. Я люблю Германію і да вас прыйшоў не на рамонках варажыць.
Нунцый. Мы ворагі, і нам няма пра што гаварыць!
Лютэр. Калі двум разумным ворагам пагражае трэці, яны, гэтыя двое, павінны стаць яшчэ разумнейшымі. Я сказаў бы, мудрэйшымі.
Нунцый. Пакуль я вас не разумею.
Лютэр. Аддайце мне Скарыну пад залог, пра які я вам ніколі не напомню.
Нунцый. Гэта ўжо занадта! Папскі прастол не прадае сваіх ворагаў сваім ворагам.
Лютэр. Навошта ж ворагам? Мы падорым яго нашаму агульнаму другу магістру Альбрэхту, які, як і мы з вамі, не хоча не толькі чацвёртага Рыма, але і больш за нас з вамі робіць для таго, каб не з’явіўся трэці. Гэта найлепшым чынам скампраметуе Скарыну. I на каго б ён пасля гэтага ні працаваў — на мяне, на вас ці на Альбрэхта, — карысць будзе Вялікай Рымскай імперыі германскай нацыі. Трымайце задатак, святы айцец. (
Іахім. Джавані я, ваша светласць. Джавані.
Нунцый. Не здзіўляйцеся, калега. Ён шпіёніў для вас з майго дазволу.
Лютэр. Які мярзотнік!
Іахім. У кожнага святога свой мярзотнік, ваша светласць. (
Нунцый (
Лютэр. Згодзен, калега, калі разам з Іахімам. Танней абыдзецца для інквізіцыі — цяпер у Германіі дровы ў цане.
Нунцый. Брава, рэфарматар! Можна і разам. Чаго не зробіш у імя дружбы.
Лютэр. Таму і спадзяюся, што нашага ворага мы падорым нашаму другу.
Нунцый. Дарагому госцю, якому мы заўсёды рады.
Іахім. О-о! Пан Кваліфікатар! Дарагому госцю, як кажа яго светласць, мы заўсёды рады.
Кваліфікатар. Я таксама рады, Джавані, Іаан, Ісаак і як цябе там яшчэ… (
Iахім. Вы мой почырк добра ведаеце…
Кваліфікатар (
Іахім. А чаму б мне і не быць мярзотнікам?.. Даруйце, жартую…
Кваліфікатар. За такія жарты ты ў мяне на кастры згарыш!
Іахім. Ну што вы ўсё пра гарачае. (
Кваліфікатар (
Іахім. Табе правільна здалося. (
Кат. Ну і ёлуп! Я пра золата русінаў-ліцвінаў казачку расказаў, а ты, як блазнота, вушы растапырыў.
Iахім. Ты лепш ідзі адсюль, a то…
Кат. А вось гэтага якраз не трэба. Плаці за грахі свае.