Читать «Закрываўленае сонца (Гараватка - 2) (на белорусском языке)» онлайн - страница 30

К Акула

- Iдзi й пiрабiрай тую бульбу, калi табе, прагавiтаму, божых будняў мала, а мяне нi чапай! - адрэзала Нiна.

У Паўлюковых вачах зьзялi маланкi й моцна сьвярбелi карэлыя ад бульбы рукi, але ведаў дзе спынiцца. Выходзячы, так трахнуў дзьвярмi, што аж падскочылi на прыпечку гаршкi й закыдахтала ў вагародзе курыца. Нiна падыйшла да вакна. Згорбленая постаць накiравалася ў гумно. Iрвануўся на ланцугу, ды зь лiсьлiвымi вачмi кiнуўся лiзнуць у твар гаспадара Ромак. Стары размахнуўся нагой i моцна стукнуў сабаку ў жывот. Скуголячы, Ромак падкорчыў хвост i пацiснуў у будку. Палажыўшы морду ня нiжняй дошцы адтулiны, енчыў з болю.

- Нелюдзь ты, на сабаку злосьць спаганяiш! - крыкнула праз вакно Ноiна.

Па дарозе ў гумно распачаў Паўлюк доўгiя кленiчы. Чаго добрага, можа цяпер баба сьвiней кармiць, кароў даiць, птушак даглядаць i есьцi варыць адмовiцца. Цi першы гэта раз. Пасьля добрай звады адно есьцi зварыць, ды на стол навет не падасьць, тыдзень цi больш глухой сьцяной прыкiдваецца, а статак i iншае самому даглядаць трэба. Цяжка, ой як цяжка тады да нармальнага ладу вярнуцца. Пацярэбiць Паўлюк галаву, памяркуе, ды паедзе ў Гацi, каб якую хустку цi матар'ялу крамнага купць. Трэба-ж неяк жонку раздабрыць, на нармальныя сьцежкi хатняе жыцьцё пераставiць.

Надта-ж высьцерагаўся стары Бурак, каб меркi ня перабраць. Ды што зробiш, калi жанчына выклiкае? Ён ей слова, а яна яму дзесяць у вадказ. Нясусьвецiца цэлая паўстае. I хто ведае якiмi шляхамi павандраваў-бы вечар гэны, калi-б ня тое "вызваленьне". Зьявiлася яно ў хату ў постацi Бураковага Косьцiка.

Калi сонца стамiлася морам "вызвольнiкаў", ды ўжо за Гаравацкую пушчу хiлiлася, Косьцiк iшоў хутарнай дарожкай ад бальшака, ды высьвiстываў нейкую бальшавiцкую песьню-падбадзёрку. Першым пачуў яго адданы гадунец Ромак. Калi суняўся боль ад Бураковага ўдару ў жывот, сабака задрамаў. Трызьнiўся яму млявы сон, а ў сьне гэным зьявiўся ня хто iншы, як сам валадарны гаспадар Косьцiк. Згадаўшы мiлы пах Косьцiкавай вопраткi, рук i твару, паварушыўся Ромкаў нос. Ледзь чутны сьвiст даляцеў да сабачых вушэй. Зварухнулася левае, а пасьля правае вуха. Калi мiлы тон Косьцiкава сьвiстаньня заказытаў вясёлым прадчуваньнем Ромкава сэрца, ваўчар адчынiў вочы й высадзiў з будкi галаву. Памылкi не магло быць. Ромак скочыў на двор i аж засьпяваў ад радасьцi нацягнуты моцным ланцугом таўсты дрот.

- Ромак, Ромак, дружа мой! - галёкнуў здалёку Косьцiк, спасьцярогшы шалёную радасьць любiмага гадунца. Дрот адным крукам быў прымацаваны да вугла хаты, другiм да клецi. Дужы сабака так заядла торгаў ланцуг, што здавалася ня вытрымаюць крукi й Ромак рванецца на свайго мiлага, даўно нябачанага гаспадара. Гвалтоўны басiсты голас задыхаўся-душыўся ў нашыйнiку. Ромкава паднечаньне расло ў меру калi Косьцiк, паволi прыблiжаючыся, адчыняў вароты. Здавалася, што вось-вось сабака задушыцца з радасьцi.