Злавіў воўк ягняткаІ панёс жывое!Плачуць сын і матка,Як бабры, абое.Воўк над маткай злітаваўся,Як які аконам,У аўчынку перабраўсяДы ідзець з паклонам.«Прыйшоў, – кажа, – я здалёчкуРасказаць пані авечцаДобру вестку аб сыночку, —Як яму цяпер жывецца.Не пазнала б ты ніколі,Такі стаў дасужыІ жывець сабе на волі,Без бяды, без нужы.Зубы выраслі з клыкамі,І адпалі рожкі,Ножкі цяпер з пазурамі,Хвост даўжэйшы трошкі.І ўжо воўка не баіцца,Ў хлеў ніхто не гоне;Мае чым абараніццаІ другіх бароне!Прыйдзі, імасць, да нас ў госці,Справім сабе вечарынку:Будзе мяса, будуць косці,Будзем есць без адпачынку!»«Дзякуй, дзякуй, ягамосці,За весці такія!Няхай прыйдзе сын у госці,Пагляджу, ці вые?Бо, кажуць, меж ваміТрэба выць ваўкамі.Я ж па-воўчу не умеюНі выць, ні есці, ні лгаць.Ды скінь скурку, дабрадзею,Бо зубкі відаць».І авечка, хоць дурная,А воўка ж пазнае!
Мая хата
Бедна ж мая хатка расселася з краю,Меж пяскоў, каменняў, ля самага гаю,Ля самага бору, на беражку лесу;Ніхто тут не трафе, хоць бы з інтарэсу.Як няма гарэлкі, няма куска хлеба,Дык які ж інтэрас, каму сюды трэба?Да хоць няма хлеба, жабраваць не буду,Пражыву як-кольвек ад працы, ад труду!Кепска ж мая хатка, падваліна згніла,І дымна, і зімна, а мне яна міла;Не буду мяняцца хоць бы і на замкі, —Калок свой мілейшы, як чужыя клямкі.На страсе мох вырас, на маху бярозка.Мільшая мне хатка, як чужая вёска.Сваталі ж мне ў прыймы у новую хату,На зямлю ражайну і дзеўку багату;Буду жыць, казалі, як які пасэсар,Ездзіць парай коні, як сам пан асэсар;Да мне даражэйшы вугал гэты гнілы,Камень пры дарозе, пясок ля магілы,Як чужое поле, як дом мураваны! —Не аддам за сурдут каптан свой падраны.Клікалі ж у госці і клічуць суседзі —Не пайду, не трэба, бо, кажуць, заедзіАд чужога хлеба губы абсядаюць,Што чужога прагнуць, то сваё кідаюць.Я не кіну хаты, хоць вы мяне рэжце,Не пайду да вас я, хіба у арэшце.А хоць сілай навет адарвалі б з дому,Калісьці вярнуўся б, як мядзведзь да лому.Заваліцца й хата, зарастуць пакосы,Усё б я вярнуўся, хоць голы да босы!Насек бы бярвенняў, нацягаў бы моху,Зноў бы склеціў хату як-кольвек патроху,Зрабіў бы камору, выкаваў бы жорны, —Усё ж свой хлеб еў бы, хоць бы сабе чорны!Ну дык жа адстаньце, нашто я вам трэба:Ці каб ваш хлеб есці, ці рабіць вам хлеба?