Читать «Дудка беларуская» онлайн - страница 3

Багушэвіч Францішак

У судзе

Давялося ж і мне быць на велькім судзе,На акружным судзе, гдзе усе ў грамадзе:Мужыкі і паны, маскалі і жыды,Хто у чым, як папаў, – ўсё туды ды туды.Тут кажух, і шынэль, і бурнос, лапсардак,І сурдут, і мундзер… а адзін быў і храк(Так як куртка з хвастом), і брадзяжка была…Прыйшлі ўсе, і Пантурчыха навет прыйшла…Быў тут ксёндз, быў і поп, быў і рабін жыдоў,Толькі наш аліндар, той чагось не прыйшоў.Самы суд за шырокі сеў стол ўпяцярох,Шосты ходзе сабе, – ўсе ў залатых каўнярох,Як дукат на дукат, так на іх зіхаціць.(Каб я быў так багат – не хацеў бы судзіць.)Па аднэй старане душ чтарнасця сядзіць,Па другой – арыштант, той, што будуць судзіць,А прад ім – без палы, толькі хвосцік вісеў —Адвакат, што то меў бараніць, той сядзеў.Арыштантам тым быў наш Пятрук Пантурок,Што у пушчы гдзесь меў патайны браварок.А акцызнік Яськоў браў з яго кубана,Дый данёс, дый злавіў, як той воўк барана.І акцызнік той быў, прысягаўся і ён,Як яму хтось данёс, як сачыў ён пяць дзён,Як кацёл там кіпеў, як гдзе брага была,Як Пятрук не паспеў уцячы ад катла…А брахаў дык брахаў і сябе ўсё хваліў,А таго ж не сказаў, як Пантурку даіў.Потым нас па адным сталі ў суд выклікаць.Прысягаўшы на тым, трэба ж праўду казаць!Тут пытаюць мяне, а тут жаль Петрука;І мая ж у яго там прапала мука,І я думаў сабе выгнаць водкі з вядроНа васэле дачкі (вот было бы дабро),Ды завёз Петруку дзве асьміны мукі,Дык якраз на той час наляцелі ж «крукі»,Ды мяне ж павялі у той лес панятым,Каб ім дна не было і акцызнікам тым!Як спыталіся ўсіх, – прачыталі той «а х»,Што злавіўся Пятрук (а набрэхана ж – страх).Там такое стаіць, што і ў думцы няма:Паравік, змеявік і якаясь шляма…Прачыталі ото і яшчэ там папер;Пагляджу ж, кажу я, што-то будзе цяпер?Прасцідацель сказаў: «Пяць мінут перарыў!»І ў каморку шмыгнуў, толькі ксёнжку закрыў.І усе паднялісь і пайшлі хто куды;Я застаўся сядзець, усё роўна з нуды.Як вярнуліся зноў, дык адзін той устаў,Што сядзеў на канцы і найболей пытаў;Паглядзеў на усіх, як узяўся за стол,Як зачаў ён крычаць: «Прытакол, прытакол!»І казну спамінаў, і трубу, і кацёл,І муку, і мяшок… ды усё – «прытакол!».Я сяджу і дрыжу, каб мяне не назваў;Калі – бразць! і я тут! – А бадай ты прапаў!..Але хвале мяне, справядлівым заве,На Пантурку ж зіркне, – як скаціна, раве:«Вінават, вінават, няхай плаце казне,І ў турму, і ў Сібір!» – і яшчэ кудысь пхне…Гаварыў, гаварыў, ажно піць захацеў,Так, як бульбу, Пятра пасаліўшы ды з'еў.А сказаць бы, за што? – За сваё за дабро.Чалавек захацеў зрабіць водкі з вядро;Што за наўда яму, каб ён свету не знаў,Ці Пантурка з'еў блін, ці гарэлкі нагнаў?Потым стаў вылічаць свае страты акцыз:Той дык так бы зубамі Пантурку загрыз!Налічаў, налічаў – і двайну і трайну,Як шынкар у карчме тваю чарку адну.І начынне забраць, і худобу прадаць,Што ў казну, то ў казну, і яшчэ камусь даць,Тысяч тры там, ці што, налічыў ён пяні.(У Пятра ж каб хоць грош, не то што, ў кішані.Смачны жабе гарэх, да зубоў Бог не даў —Каб акцыз тое меў, што ў Пантуркі забраў;Дзве казы прадалі, ды сярмягу, ды воз,І то брат адкупіў, а назаўтра адвёз.)Аж не сцярпеў той пан, што у куртцы сядзеў;Петруку штось сказаў, акуляры надзеў.Калі ж крыкне-зыкне, аж затросся той суд.«Гдзе тут, – кажа, – віна, чым Пятрук вінен тут?Што скацінку карміў працаваным дабром,Насіў брагу з двара на насідлах вядром?Тут турму, тут і штраф для акцыза схаваць…»Як зачаў гаварыць, як зачаў бедаваць,Дык Пятрук і не гнаў, і у лесе не быў,А то я вінават, я сам гнаў, і падбіў,І данёс на яго… Вінават я увесь!А бадай ты прапаў, а бадай цябе рэзь!Як ката дагары, так ён дзела скруціў:На мяне набрахаў, Пантурка зашчыціў.Я гляджу, што тут куц, – прападу, як сука,Бо мяшок тыкі мой, ды мая ж і мука!..Калі дзверы «скрыпель»,а я – «шусць» праз людзей,Ды на двор, ды ў карчму, да кабылы бардзей;Прыляцеў аж у дом, бурачкоў трохі з'еў,Сказаў жонцы: «Маўчы ж!» Сам у лес паляцеў:На тым мейсцы, гдзе быў браварок Пантурка,Дай садзіць дзераўца, аж самлела рука.Сцежку мохам заклаў і след той так закрыў,Што ніхто б не пазнаў, гдзе і бровар, ці быў.Ды ізноў аж на суд, а суда ўжо няма,Толькі плача, клянець Пантурчыха сама.Пантурка адвялі-тыкі зараз ў астрог;Той куртаты зашчыт, як кадзідла, памог.Я ж якосьць уцалеў ад суда на той час.Каб жа Бог не давёў на той суд другі раз!