Читать «Дудка беларуская» онлайн

Багушэвіч Францішак

Францiшак Багушэвiч

ДУДКА БЕЛАРУСКАЯ

Мая дудка

Эх, скручу я дудку!Такое зайграю,Што ўсім будзе чуткаАд краю да краю!Ой! то будзе гранне,Як на павітаннеІ як на васэле,Нядоўга тыкеле:Прэндка скончу песні…Покі дудка трэсне,Ці паглохнуць людзі,Ці высахнуць грудзі,Сілы надарвуццаНа радаснай дудца,І выцякуць слёзыНа сухія лозы…Выйдзе душа парай,Падымецца з хмарай,Туманом па рэчцаРасой разліецца,Каласочкі зрося,Каб жыта ўдалося,А хлеб з'ядуць людзе,І зноў сляза будзе.Ну, дык грай жа, дудка,Каб жа была чутка,Каб аж вушы драла;Каб ты так іграла,Каб зямля скакала!Заграй так васола,Каб усе у кола,Узяўшыся ў бокі,Ды пайшлі у скокі,Як віхор у полю —Аж выючы з болю,Каб аж рагаталі,А усё скакалі…Каб скакалі горы,Як фаля на моры,Як паны на балі, —Каб вот як скакалі!Каб аж пыл курыўся,Каб свет заваліўсяДы усё круціўся,Як у нашага братаУ п'янога хата…Га! чаму ж не граеш?Хіба ты не знаеш,Не ведаеш хіба,Што, як тая рыбаДы на лёдзе б'ецца,Так вот я, здаецца,Сорак гадоў б'юся,Ніяк не звярнуся,Ніяк не натраплюВадзіцы хоць каплю,Ды такой вадзіцы,Ды з такой крыніцы,Што як хто нап'ецца,Дык вольным стаецца.Грай, васола ж грайАльбо долю дай!... . . . . . . . . . . . . . . . . . .Енчыш безумолку!Не, не будзе толку!Кіну ж дудку тую,А зраблю другую,Цяпер зраблю дудкуАд жалю, ад смутку,Га! зраблю ж другую,Жалейку смутную, —Ды каб так заграла,Каб зямля стагнала,От каб як заграла:Каб слязьмі прабрала,Каб аж было жудка,От то мая дудка!..Вот зрабіў такую!Дай жа папрабую…Ну, дык грай жа, грай жа,Усё спамінай жа…Штодзень і штоночыПлач, як мае вочы,Над народу доляй,І плач штораз болей.Плач так да астатка,Галасі, як матка,Хаваючы дзеці,Дзень, другі і трэціІграй слёзным тонамНад народу сконам!Каб ты так іграла,Каб немарасць брала.Як слязы не стане,Заціхне ігранне, —Кінь наўкола вокам,Дык крывавым сокам —Не слязой – заплачыш,Як усё абачыш.Як крыві не стане,Тагды кончу гранне!

Дурны мужык, як варона

Весь свет кажыць, б'ець у звона:«Дурны мужык, як варона!»Гэта тыкі справядліва:Ён дурнейшы ад вароны,І не дзіва – было б дзіва,Каб мужык ды быў вучоны.Дык крычыце ж, біце ў звона:Дурны мужык, як варона!Да навукі ён не браўся,Закасіўся, заараўся;Дурнем умрэ, як радзіўся,Сам сабой дурным зрабіўся,Ведама, мужык – хамула —Ад навукі адвярнула!Дык крычыце ж, біце ў звона:Дурны мужык, як варона!Ці ж не дурань мужык гэта:Гарэ, сее усё лета,А як прыйдуцца дажынкі,Няма збожжа ні асьмінкі,А даждаўшы на Каляды,Мужыкі мякінцы рады.Дык крычыце ж, біце ў звона:Дурны мужык, як варона!Усю зіму возам цягнеДа вакзалу ружнэ збожжа,Ногі змерзнуць, сам засмягне,А на хлеб кажух заложа,Каб дажыць як да крапівы,Абы ў поле выйшаў жывы.Дык крычыце ж, біце ў звона:Дурны мужык, як варона!Ад Пятра і да ЯкубаЁн касой махаў ад рання:Наклаў стагоў, людзям – люба,Ў хаце ж сена – анізвання;Равець з голаду скаціна,Хоць кінь, бяжы за вачыма!Дык крычыце ж, біце ў звона:Дурны мужык, як варона!Глядзі, касцёл аж да неба,Воласць бляхамі пакрыта!Срэбрам скрые, калі трэба,Бо за гэта яго біта,А сам жывець ў мокрай яме,Дзверы заткнуў анучамі!Дык крычыце ж, біце ў звона:Дурны мужык, як варона!З камаровы нос сякеркуСцісне, крэкне, замахае, —Зробе пушчу, як талерку,Свет дрывамі закідае!А у хаце – зварыць страву,Пашчапае стару лаву!Дык крычыце ж, біце ў звона:Дурны мужык, як варона!Глядзі! горы паразрыты,А чугункай свет абвіты:Ўсё з мужыцкай цяжкай працы,Усе едуць у палацы;Ў мужыка ж няма білета!Ці ж не дурань мужык гэта?Дык крычыце ж, біце ў звона:Дурны мужык, як варона!