Як простая праўда згінула у свеце,Дык праўды і з свечкай шукаюць,І золатам маняць, і людзей склікаюць,І Бога цалуюць, – а ўсё-такі прэце,Як камень у воду, так праўда прапала!Судоў нарабілі, начальстваў ці мала:Пасрэднік і воласць, сынод і санаты,Прысуцтва і вокруг, управы, палаты.А найбольш міравых, участковых і з'ездаў,Што ў полі камення, што гвездаў!Затое ж жыццё цяпер труднае стала,У сведкі улезці, ні села – ні пала,Ад суду да суду праз лета цягаццаТак лёгка, што навет не трэба старацца!Раз еду я ў Вільню адведаць сынка,Ажно пры дарозе пасецца кабыла,Стаіць чалавек якісь ля млынка,За млынам сука там брахала ці выла,І гдзесьці «ратуйце» крычала кабета,А мостам ляцела якаясь карэта.І што ж тут такое было? Мне здаецца:Хто едзе, хто вые, хто, можа, смяецца…(А мельнік стаяў у дзвярах і смяяўся.Чаго ён смяецца? – дык я ж не пытаўся!)Мінуўшы я млын той, еду ўжо лесам, —Ляжыць чалавек пад кустом ля дарогіБез шапкі і босы, так шталтам убогі;Але я еду з сваім інтарэсам,Мне няма дзела больш ні да кога;Ляжачага ж люду усюды ёсць многа!Я аглянуўся, аж гоніцца хтосьці,Кліча: «Пастой жа для Боскай мілосці!..»Стаў я, чакаю, аж ён і пытае:Хто я, адкуль ёсць і хто мяне знае?І кажа вярнуцца мне аж да млыну,Сведкам ураднік зве на гадзіну.Вярнуўся, гляджу, аж карэта у рэчцы,Мельнік цяпер ужо не смяецца,Кабылу сотнік цягне да стану,Цырулік кроў кінуў абмокшаму пану,Дзюра на мосце так, як на хату,Два хлопцы ловяць сучку кудлату;Баба стаіць у парванай спаднічцы,І кроў ёй цячэ па руцэ і па лытцы.Вязуць і труп той зараз на возе,Што я то відзеў, лежачы пры дарозе.Пытаецца ратнік мяне ды за сведка:Ці мельнік цкаваў, ці крычала кабетка?Ці сучка парвала? А сучку ці білі?Ці відзеў, што ў мосце масціны пагнілі?Ці відзеў, як мельнік смяяўся?Як пан з фурманом у карэце купаўся?Як фурман ўтануў, а як пан ратаваўся?Як злодзей цікаўся з-пад млыну да коні?Як свіснуў кабылу і ляцеў на Рыконі?Ці знаю, хто то забіты валяўся?І кім забіты, ды каб я прызнаўся,Ці не я яго вёз ды после уклаў?Можа, меў грошы, можа, я іх забраў?(І дух мне заняў, сказаць слова не мог!Вот напасць на мяне, чысты крыж паслаў Бог!)Чаму я не хацеў ратаваць фурмана?Чаму майстра таго не лавіў ля млына?Чаму сучкі ад бабы куслівай не гнаў?Чаго я ўцякаў, што ледзь соцкі нагнаў?..Пратрымаў ён мяне цэлы дзень.А бадай ты прапаў! Яшчэ даў я рубель,Ён так спрытна яго запусціў у кішэнь.Я паехаў сабе! Аж у восем нядзельСоцкі прэць мне павестак і шмат:Ў першай сведкам – як мельнік цкаваў,Ў другой сведкам – што мост без прыгат,Ў трэцяй сведкам – як коні хтось краў,Ў чвартай сведкам – як пан заваліўся,Як выплыў наверх, а фурман як заліўся,Ў пёнтай сведкам – што труп пры дарозеБыў убіты, а двое людзей уцякалі,І што я даганяў тых людзей ды на возе,А яны праз ламы удваіх паскакалі!Аж на шостай ужо дык я стаў вінават,Што ратунку не даў, як карэта плыла.Як я стаў па павестках хадзіць ад Каляд,Дык асеўся якраз, як Пакрова была!..І не сеяў, не жаў, не касіў сенажаць,У арэнду аддаў, бо не мог дадзяржаць.І што меў, то прадаў, пераеў,Па судах агалеў, як шэсць разы згарэў;І ў казе адсядзеў нядзель шэсць,За няяўку плаціў, можа, трэйчы і штраф.Як на тое ж і праўда схавалася гдзесьць,А шукаўшы яе, і мне здарыўся траф.