Читать «Гары Потэр і патаемная зала» онлайн - страница 4
Джаан Роўлінг
Гары, дарэчы гэта аніяк не ўзбуджала. Ён быў упэўнены, што на Маёрцы разам з Дурслі яму будзе не лепш чым на Прайвет Драйв.
— Добра... цяпер я паеду ў горад, па смокінгі для нас з Дадлі, а ты, — грыкнуў містэр Дурсі Гары, — ты, не таўчыся пад нагамі ў цёткі, пакуль яна прыбіраецца.
Гары, праз заднія дзверы выйшаў надворак. На вуліцы быў ясны, сонечны дзень. Гары перасёк траўнік, бухнуўся на садовую лаўку і праспяваў сабе пад нос: “З днём нараджэння мяне... з днём нараджэння мяне...”
Ані картак, ані падарункаў, а вечар ён правядзе так, быццам яго не існуе. Ён маркотна вытарапіўся на плот. Аніколі ў жыцці ён не адчуваў сябе гэдак самотна. Больш за ўсё, нават больш за квідытч, ён сумаваў па сваім лепшым хогвартскім сябрам Рону Візлі і Герміёне Грэйнджэр. Хаця здавалася яны па ім не сумавалі ўвогуле. За ўсё лета яны не даслалі яму аніводнага ліста, хаця Рон збіраўся напісаць яму і запрасіць Гары ў госці.
Безліч разоў, Гары быў гатовы адчыніць клетку з Хэдвік з дапамогаю магіі, каб даслаць ліст Рону і Герміёне, але вырашыў, што не варта рызыкаваць. Непаўналетнім чараўнікам забаранялася карыстацца магіяй па-за межамі школы. Хаця Дурслі хлопчык аб гэтам не распавёў, бо ведаў, яны баяцца, што Гары перавараціць іх на гнаявікоў ці яны зачынілі б яго ў каморы пад лесвіцай разам з мятлой і чароўнай палачкай. Першыя пару тыдняў Гары атрымліваў асалоду, калі марматаў сабе пад нос розныя бессэнсоўныя словы і глядзеў, як Дадлі ляціць з пакою з усіх сваіх тлустых ног. Але доўгае маўчанне сяброў, прымусіла хлопчыка адчуць сябе цалкам адрэзаным ад чарадзейскага свету, таму нават здзекі з Дадлі згубілі сваю прывабнасць. І вось цяпер Рон і Герміёна забыліся, пра гарын дзень нараджэння.
Хлопчык аддаў бы, што заўгодна за паведамленне з Хогвартса. Ці ад кагось з чараўнікоў. Ён быў бы рады нават сустрэцца са сваім лютым ворагам Драко Малфоем, толькі, каб ведаць, што ўсё гэта ані не было сном...
Канечне, за той час, што Гары правёў у Хогвартсе ня ўсё было такім добрым. Напрыканцы навучальнага года, хлопчык зноўку воч на воч сутыкнуўся ня з кім іншым, як з самім Лордам Вальдэмортам. Канечне той уяўляў сабой толькі ўспамін аб сабе мінулым, але ён зрабіўся яшчэ жахлівейшым, яшчэ больш хітрым і з усіх сіл жадаючым вярнуць сабе мінулую моц. Гары ўжо другі раз выслізнуў з яго кіпцюроў, але ў яго гэта атрымалася найневерагоднейшым цудам і колькі тыдняў пасля, ён, абліваючыся халодным потам, прачынаўся па начах, прыпамінаючы поўны лютасці твар Вальдэморта, з шырокімі шаленымі вачыма; разважаючы, куды ён цяпер схаваўся...
Гары выпрастаўся на лаўцы. Ён рассеяна паглядзеў на жывую загароджу, а ЗАГАРОДЖА ГЛЯДЗЕЛА НА ЯГО. Аднекуль з лістоты на яго спазіралі два вялізных зялёных вока.
Нечый здзеклівы голас, ад нечаканасці прымусіў Гары ўскочыць на ногі.
— А я ведаю, які сёння дзень, — праспяваў Дадлі і перавальваючыся наблізіўся да Гары.