Читать «Вам слова, Джон Ячмень!» онлайн - страница 7
Роберт Бёрнс
***
Багатым долю бог аддаў,А нам — нядолю ў хаты.Браты, да зброі! Дзень настаў.Вялікі дзень расплаты.Царква сцвярджае: на зямліI каралі, і суддзі —Усё ад бога, каб жыліЎ любві і згодзе людзі.Гаворыць: трон — святы закон,А хто ж даў трону згодуЗагнаць, як быдла, у загонДушу жыцця — свабоду?Зрабілі гэта ўсё без нас,Ды іхнія стварэнні —Часовы выраб, што ў свой часНе ўнікне разбурэння.Праз каралёў і суддзяў тыхЛюдзей мільёны гінуць,I абавязак наш святы —Трон каралёў нізрынуць!Браты, настаў рашучы часАсэнсаваць сябе як клас!Сем раз адмерай, раз адрэж:Я тут, і гэта — мой рубеж.Я стрэльбу ўзяў — салдат свабоды,—З тыранамі ніякай згоды!Няхай на ўсім мацерыкуПрыгнёт у вечнасць кане,I працаўнік працаўнікуНавечна братам стане.Хай моладзь наша давядзеСваёй любоўю к людзям,Што чалавек ні ў чым, нідзеПадлюгаю не будзе;Што па сваёй прыродзе ёнНе сквапны і харошыI што драпежнікам здавёнЯго рабілі грошы.Няхай жа клінам стане светАгіднаму куміру.Браты, наперад! Наш прыветСвабодзе,Дружбе,Міру!