Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 74

К Акула

- А божачкi мае, сыночак! Што з табой, хто цябе? - жахнулася матка.

Сын, з закрываўленым тварам, дрыжэў, ня мог злавiць паветра. Ён шпурнуў мяшочак зь зельлем на стол i асунуўся на лаву. У куце, заваленым хламам абноскаў, на нiзкiм табурэце, над калодай Пiлiп падняў галаву.

- Дай..., - сiлiўся Арсень, - дай, мама, духу злавiць.

Аксеню зноў узяў кашаль. Яна зграбла мяшочак са стала, разьвязала яго, падыйшла да прыпечку й сыпала ў вар зельле.

- Iдуць... тысячы йдуць, мусiць! - голасна выбухнуў Арсень.

- Хто йдзець? Што з табой? Хто табе твар падзёр, што ўвесь у крывi? Ты ў люстэрка паглядзiся.

Аксеня намачыла канец ручнiка ды падбегла да сына, узялася выцiраць закрываўлены твар.

- Гэта я, мусiць, у лесе, калi на iх глядзеў, а пасьля ўцякаў ад сабакi ды мне нейкi куст падзёр...

- На каго ты глядзеў?

- Бальшавiкоў... Немiц гонiць. Тысячы, тысячы iх, нi канца, нi краю. Я надта спужаўся...

Пах зваранага зельля прыемным араматам напоўнiў паветра.

- Я цяпер, мамачка, пабягу! - наглiў Арсень.

- Куды ты, сынок, пабяжыш? Ай-яй, божачкi мае! Што ты гэта гаворыш? Пярхi-пярхi! - кашаль напаў на Аксеню. - Раскажы, што ты вiдзiў.

- Ну што там расказваць? Кажу-ж, Немiц па гасьцiнцы бальшавiкоў гонiць. Як сьцяна, на зьлiчыць, нi канца, нi краю. А Немцы па бакох iз стрэльбамi i аўтаматамiды ваўчарамi сабакамi. I страляюць. Ох, як страху нагналi, яж лыткi дрыжаць, як я ходу даў!

- Гэта, мусiць, палонных. А куды ён iх?

- Ды ў Гацi. Чорт яго знаiць, куды. Ну дык, мамачка, я пабягу.

- А куды ты пабяжыш? Стой, шрам трэба во ёдам замазаць. Жарцiкi, гэтак разадраў.

- Пабягу людзям наказаць, каб паглядзець iшлi.

Юнак не чакаў, пакуль мацi ёдам памажа той шрам, яго ногi несьлi ў дарогу. Вышмыгнуў за дзьверы. Аксеня паволi падыйшла да прыпечку, зiрнула на маўклiвага Пiлiпа, што пры калодзе выкалупваў зь люлькi гар тытуню. Налiла ў глiняны кубачак завару зёлак i прыемна пацягнула носам ды пачала студзiць. Божа мой, што гэта робiцца! - прамовiла. - А ты куды? - спытала Пiлiпа, якi ўстаў ад калоды ды браў з крука на сьцяне тужурку.

- Пайду паглядзець што там такое.

Рэха таго вужа бясконцае калёны палонных ужо дабегла да Лiтоўцаў у той самы час, калi звонкi голас задыханага Арсеня пятае празь дзесятае паведамляў людзям пра нязвычайнае на гасьцiнцы. Ацiхалi жорны. спынялiся калаўроты й набiльнiцы ды падганяныя зазiмкавай пацярухай вяскоўцы сьпяшылi на гасьцiнец.

Наперадзе шырокай на ўвесь гасьцiнец, у дзесяць радоў, калёны паволi бурчэў матацыкл з прычэпкай-лодкай, у якой з аўтаматам наперадзе сядзеў, выгадна развалiўшыся, маёр Вэрмахту. Зараз-жа за камандзерам iшоў шэраг жаўнераў, з аўтаматамi напагатове, перад фронтам калёны. Як вокам сягнуць, па двух бакох калёны, у шлёмах, з хуткастрэльнай зброяй, у водступах прыблiзна пятнаццацi мэтраў адзiн ад аднаго, валаклiся канвойнiкi. Некаторыя вялi на павадкох дужых шэрых, часта зубы на палонных скалячых, сабак-ваўчароў. Жаўнеры трымалi на палонных зыркае вока.. Воддаль, у Гаравацкай пушчы, суправоджаныя браханьнем сабак, юачулася аўтаматная чарга.