Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 70

К Акула

"Але-ж i тут нясумяшчальнасьць нейкая. У раёне й гмiне Немцы Беларусам пасады далi, уладу значыцца. Навiт усё зь языкiм iхным, школы таксама. А яны, Палякi, гэта лiквiдаваць маюць. Нямецкiмi рукамi. Здорава! Учора саўсiм ясна й нядвузначна сказана было. Сваймi людзьмi палiцыю абставiлi, значыцца лёгка будзiць".

Праўда мэханiка такой работы ня зусiм ясная Паўлоўскаму была, хоць рацыянальнасьць зусiм простая. Яны, а ня Немцы цi Беларусы, гаспадарамi гэтай зямлi былi. Значыцца лёнданскi ўрад Рэчпаспалiтай ведаў, што рабiў: адных ворагаў рукамi iншых вынiшчаў.

"Алi-ж з гэтымi ворагамi, - адклiкаўся ў солтасавых думках iншы, супярэчлiвы голас, - бальшавiкi унь якiя зьвяругi, колькi народу вынiшчылi. А цяперака яны нашы прыяцелi. А гэтыя во мясцовыя хамы, ледзь нi браты родныя, дык, выглядаiць, што iх трэба нямецкiмi рукамi забiваць. Чэрцi, як гэта ўсё разумець?"

Паўлоўскi пачаў церабiць сваю русую чупрыну, заклапочана тупацль па абшырным пакоi. I рука, амаль мэханiчна, палезла ў шупляду ў куце, выцягнула лiтроўку з настойкай. Дзякуй Богу за добрых людзей! Ня былоб iх, дык ня было-б чым i пахмялiцца! Зь вялiкiм набажэнствам солтыс узяў з палiцы кiлiшак, уважна прыгледзiўся кмiннай зеленаватай настойцы й ашчадна, каб, баранi Бог, кроплi ня страцiць, напоўнiў невялiкую, пуцатую, круглую чарку. Затым, сквапна гледзячы на чарку, старанна ўлажыў корак у пялшку, паставiў лiтроўку ў шуплядку. Зiрнуў яшчэ раз на "непокаляную", весела падмiргнуў iконе левым вокам i адным кiўком пералiў зялёную вадкасьць у рот. Гэты кiвок - тонкае, мэханiчнае майстэрства, практыкаванае доўгiмi гадамi. Малышы, бачачы такi рух, няпэўныя, цi чалавек запраўды чарку выпiў, цi адно вуснамi прылажыўся. Звычайна на вясельлях госьцi, што такiм майстэрствам валодаюць, агульную пашану маюць.

Паўлоўскi ўказальным пальцам выцшер рудыя вусiкi, уважна паглядзеў на пустую чарку, быццам мяркуючы, цi не налiць другую, ды паставiў яе ў шупляду й борзда пачаў хадзiць па пакоi. Трэба было нешта рабiць, але, каб рабiць, трэба спачатку мець пляны. А ўчора зусiм ясна сказалi за каго ўзяцца. Праўда, ня далi зусiм дакладных iнструкцыяў, як i што. Але навошта яны, указаньнi тыя. Цi мала ў яго, Паўлоўскага, глузду? Не дарма-ж яму даверылi, дый практыкi хапала. - Так, так, Бабра слухайся, зь iм працуй, для вока людзкога. За iм нашы сачыць будуць i як толькi што, дык прыбяруць яго... Ты тамака сваiх вясковых i суседнiх актывiстаў, пакуль што... А далей, калi трэба, скажам.

Вясковых актывiстаў? Пятрусь пачаў перабiраць у думках людзей i гэтта ў тупiк залез. Якiх гэта актывiстаў? "Пра Лявона хадзiлi весткi, што ў лес зыйшоў, цi што... Канец згубiўся... Цi старыя Шпунты чаго не даказваюць? Цяперака во, нейкую ўладу маючы, трэба да iх забегчыся, распытацца. Скажуць, нi скажуць, а за язык пацягнуць можна. Павалiцкi Хвёдар як у ваду кануў. Ходзяць слухi, што з разьбiткаў Чырвонай армii й мясцовых падонкаў нейкая партызанка арганiзуецца. Чорт iх знаiць, разьбярыся тут дзе праўда, а дзе плёткi. А калi ў тым зерне праўды ёсьць, дык такiя галадранцы, як Лявон Шпунт i Павалiцкi Хвёдар пэўне-ж туды пацягнуцца. I чаму iх, гадаў, у свой час ня прыхлопалi? Цяпер-жа, калi генэрал Сiкорскi iз Сталiным дагаворацца, дык iз гэтай брыдой, далiбог, трэба будзе працаваць разам. Камiчная сiтуацыя! Цьфу!"