Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 69

К Акула

А цi-ж ён адзiн? I тая самая "пiрда", як Вульляна казала, гэта-ж тая самая Марыська Закшэўская, цаца-патрыётка польская. З тых самых Закшэўскiх, што некалi на галоўнай вулiцы, насупраць электрастанцыi мясную краму мелi, "файныя й пекныя" кракаўскiя каўбасы рабiлi. Эгэ, хлёсткiя каўбаскi былi! Эх, часы, част! Дзе вы падзелiся? Марыська Закшэўская пры самым нямецкiм каманданце палiцыi прымасьцiлася. Хто яе ведае як, свае пэўне-ж падсунулi... Ды сьцiпласьцi ў яе з макулiнку, а да дзяцюкоў надта падкая... Немцу, ведама-ж, што трэба. Марыська-какетка, ей адно давай i давай! Сам на яе ахвоту меў. Пародзiстая кабыла. Эх, як прыцiсьнеш, дык аж кроў гарыць-варыцца. Але цi гэта важна цяпер? Гэта-ж там, пры самым вяршку ўлады мясцовай ёсьць свае вочы й вушы, апарат да дзеяньня гатовы! Во як!

Паўлоўскi зморшчыўся, пацягнуўшы носам. У хаце пахла кiслай бульбай i паранымi буракамi. Жонка далей бэрсалася дзесьцi iз сваймi катламi, цэбрамi цi даёнкамi. Непаседа працавiтая. Зь яго-ж, начальнiка, ганарылася. I вось цяпер, пад малы руды вусiк усьмiхаючыся, шпацыраваў Паўлоўскi, на Марыю Панну, шо "непокаляная" пачала, глядзеў i соладка далей згадкi рабiў, думаў.

Падумаць, падумаць толькi! Бальшавiцкая басота ледзь яго не загарнула. Сiбiрррр-брррр! Жах! Там капцы яму й жонцы былi-б, як пiць даць. Бальшавiкi на злом галавы, - каб яны яе скруцiлi! - уцякалi, дык навет i вывазныя сьпiскi пакiнулi. А там i ён, Паўлоўскi, на вываз фiгураваў. Спазьнiлiся-б Немцы на тыдзень цi два й крышка яму была-б. Мусiць ёсьць на сьвеце Бог, думаў далей "недавярак" Паўлоўскi. Калi-б не, дык хто за яго, такога залатога й сумленнага чалавека, заступiўся? Хiба-ж Марыя Панна?

Солтыс уважней на "непокаляную" зiрнуў, рука мэханiчна знак крыжа перад тварам i жыватом зрабiла. Здавалася, што ажыло сухое й падоўжанае аблiчча на iконе. - Непокаляна, найсьвентша Матыя Панна, - прамовiў новасьпечаны солтыс, - дзякую Табе! Алi-ж, чорт, золь якая! - адразу вылаяўся Паўлоўскi.

"Самыя найважнейшыя навiны пра генэрала Сiкорскага. Iз Сталiным перагаворы вядзець. Гэты абiбок, калi-б яму Гiтлер у бакацiну не заехаў, гаварыў-бы ён з Палякамi, га? А от цяперака, кажуць, Сiкорскага прыняў, армiю польскую ў Саветах рабiць будзiць. Бальшавiком Немцаў бiць Палякi будуць памагаць. Генэрал Сiкорскi маладзец!"

Думка кульганула ў солтысавай галаве, у бок пашкандыбала.

"Як гэта мы iм, нашым ворагам на помач? Гарлапанам, забойцам, басякам гэтым? Але-ж яны, гэтыя нашыя ворагi й мучыцелi, яны-ж хаўрусьнiкi нашых хаўрусьнiкаў. Тады яны, мусiць, нашыя прыяцелi. Так яно выходзiць. Чэрцi, гэта курам на сьмех! Ды тамака-ж нашы зьверху, пэўне, знаюць, iм куды вiдней. На тое-ж яны маюць вучоныя й разумныя галовы. Дзе ўжо мне, задрыпанаму Пятрусю, што на гэтых сьмярдзючых "крэсах" вырас, у вялiкай палiтыцы разьбiрацца?"

I запраўды, цеснаватая на ўяўленьне солтысава галава далей у вялiкую палiтыку не сягнула. Мясцовай па вушы хапала. Сама найважнейшае - сьлядзiць за ўсiмi хамамi. Сказана зусiм нядвузначна: дзе каторы хамуйла наверх да ўлады будзе лезьцi - цап яго й па галаве!