Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 182

К Акула

- Ну й што той?

- А той кажыць: чаго гэта тут валочыцеся, чаму нi сядзiце на месцы ды ня вучыцеся? Гэтак сярдзiта накiнуўся на Загорнага. I яшчо кажыць яму: уцiкайце з маiх вачэй, бо я i вас арыштую, пасядзiцё разам iз сваiм сябрам.

- От сукiн сын, каб яго зiмля нi насiла! - праклiнала няведамага ёй чалавека Макатунiшка. - А вы, дзядзя, знаеце дзе тая зялёная вязьнiца й як да яе дабрацца?

- Нi знаю, дачушка. У Менску-ж я нiколi ня быў, адкуль мне што знаць... Праўда, ў Глыбокiм заходзiўся ў Бiларускую Самапомач, дык далi мне адрас такой самапомачы ў Менску, у каторай, казалi, табе раскажуць што рабiць, а можа й памогуць Янука звольнiць...

- А за што яго пасадзiлi? Што ён зрабiў?

- Адкуль-жа мне ведаць... Лявон Загорны казаў сваiм, што яны цэлыя два цi тры вагоны вiленскiх спiкулянтаў адразу ў вязьнiцу забралi, дык i Янук трапiў сярод iх... Загорны спад рук Латышоў высьлiзнуў, а Януку нi ўдалося.

- Вы, дзядзька, добра робiце, што стараецеся, - пахвалiла Бахмача Дуня.

Мiкола сядзеў пры стале, у гутарцы ўдзелу ня браў, адно прыглядаўся маладой, сьцiпла але iз густам апранутай настаўнiцы. Дуня заўважыла раней, што адносiўся да яе з пашанай. Здалёк ад яе траымалiся некаторыя вясковыя падлёткi ад часу, калi пачала вучыць у вясковай школе. Як-нiяк яна цяпер займала месца некалi чужой, прысланай з глыбi Польшчы "панiчкi вучыцелькi". Пасьля вiзыты да Пракопа Бахмача надзея на Янукова вызваленьне салiдна загнязьдзiлася ў Дунiным сэрцы.

- Нiма, каб iх халера, як пад падлогу прапалi! - пачуўся злосны Лявонаў голас недзе наверсе ў Дзеркачовай хаце.

- А што, калi яны пад падлогай?

Такое пытаньне Павалiцкага Хвёдара моцна ўстрывожыла жанчын.

- Дык дзе-ж... Я-ж раней у гэтай хаце бываў, нiма ў iх пад падлогай склепу.

Прайшло пару напружаных хвiлiнаў. Зьверху пачуўся гук бiтай пасуды.

- Ты чаго шукаеш?

- Думаў, можа гэты пракляты бобiк дзе самагонку маiць.

- А добра было-б пацягнуць. Але калi самагонка й ёсьць, дык ты думаеш, што ён яе ў шафе дзержыць?

- А чорт яго, бобiкавага бацьку, знаiць...

- Нiхай шукаюць, фiгу iм знайсьцi, - шапнула Нiна Дунi. - Добра, што нi пачалi нас пад палогай шукаць. Задурны гэты Шпунт.

Зьверху гракнуў аўтамат. Кароткiмi сэрыямi. Некалькi разоў.

32

Антось Дзяркач узiраўся ў цемру. Ясныя, месячныя ночы мiнулi. Як на тое, яшчэ захмарылася неба, i зорак ня вiдаць было.

- Вецер, здаецца, не зьмянiўся. Каб ён нi задумаў пагуляць... Тады хоць ты адразу на базу вяртайся.

Сядзелi на сугры ў кустох, побач лiтоўскага ўзбалотку ля бальшака, што непадалёк перасякаў чыгунку. Апранулiся цёпла. Максiм Баравiк, зь Дзеркачовага зьвязу, маўчаў. Чалавек негаваркi быў.

- Ага, - абмежаваўся Баравiк адным словам.