Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 17

К Акула

З такiмi словамi сьвятар крыжам дабраславiў вернiкаў i са сваiм асыстэнтам накiраваўся ў царкву. I неўзабаве з кагадзе зганьбаванае й новавысьвячанае сьвятынi палiлiся малiтвы й мэлёдыi хору.

I тады вернiкi, што малiлiся звонку, пачалi прыглядацца калясцы, што тарахценьнем сваiм зьвярнула на сябе ўвагу адтазу пасьля пралёту бамбавозаў. Дакладней гаворачы, калясцы ўважна прыглядалiся з прычыны яе жабрачага выгляду. Змораны, запылены, спацелы конь, проста галава мiж пярэднiх ног вiсiць, рэбры да самага найменшага палiчыш, - ледзь валачыўся, хiляючыся на бакi ў аглоблях. Збоку йшоў зьняможаны, худы, аброслы, у абноскi апрануты мужчына, галава абвязана шэрай хусьцiнкай, а на возе сядзела маладжавая, з выгляду вельмi стомленая жанчына. Каштанавыя валосы, з пасмамi сiвых, распаўзьлiся спад квяцiстай хусткi, а бочы яе зь нейкай зьбянтэжанасьцю азiралiся навокал, не знаходзячы, здавалася, нiякага пункту апоры. Зношаная фуфайка дапаўняла яе хворы выгляд. Звычайна гнаявы панарад з драбiнамi па бакох сьвяцiўся пусткаю, апроч подсьцiлкi iзь сьвежай травы.

Жанчына спынiла свой зрок на парэпаных босых нагах. Левая, перавязаная нiжэй калена, чырванела закарэлым пятном. Мужчына, стомлены, вiдаць, даўгой хадою, спынiў каня. Той лянiва махнуў галавою, каб адагнаць аваднёў i мух. У царкве вернiкi падыходзiлi да крыжа.

- От, Нiна, дзякуй Богу, прыехалi, - сказаў змораным голасам мужчына да спадарожнiцы.

- Ага... Ну дык што? - спытала Нiна.

- Паглядзiм. Сваiх знайдзiм.

Пiлiпава Аксеня, што ўжо справiлася крыж пацалаваць дыразглядалася дзе й зь кiм на траве для абеду разлажыцца, падыйшла да групы ля возу. Яна зь няўцямнасьцю ўважна прыглядалася жанчыне на возе, мужчыну побач яе, а тады твар Аксенiн распрамянiўся радаснай усьмешкай.

- Нiна, а божачкi мае, Нiначка, дык гэта-ж ты! Антось, родненькi, Госпадзе мой! Людцы добрыя, бяжыце сюды, гляньце хто тутака да нас прыехаў!

Аксенiн голас поўнiўся радасьцю й зьдзiўленьнем. Паўлюк Бурак зь Нiнай Бурачыхай i Антось Дзяркач трапiлi ў сквапныя абдымкi НКВД амаль разам i каля ўзьнялася ваенная бура, асаблiва-ж пасьля выкрыцьця жахаў у Бярэзьвiчах, лiтоўскiя сяляе страцiлi спадзяваньнi, што яны вернуцца.

Пачуўшы Аксенiн усхваляваны голас, неўзабаве лiтоўскiя людзi абкружылi каляску й яе пасажыраў. Цяжка было веры вачом даць, што гэты зьняможаны, худы мужчына зь вялiкiм заростам на твары - гэта той самы шустры, бадзёры, вынаходлiвы, паваротлiвы i языкаваты ды зусiм хлёсткi дзяцюк, што некалi прывандраваў з польскай мабiлiзацыi. А жанчына гэна, у агiднай абшмулянай ватоўцы, з пасмамi сiвых валосаў, некалi прывабнымi, а цяпер горычай перапоўненымi вачмi, гэта тая-ж Бурачыха, прыгожая й жыцьцярадасная, што некалi магла навет старэйшага за сябе скнэру Паўлюка ўходаць. На яе прыгожым, ладна-сьветлым некалi твары паказалiся першыя зморшчыны.

- А людцы мае, чаго-ж стаiцё? - гаманiла Аксеня. - Вазьмiце-ж во пасадзiце iх, дайце iм есьцi цi пiць, можа хочуць...

Антось, якому ўжо цi мала хто трос руку ды якога засыпалi пытаньнямi, адазваўся:

- Дайце пiць. Можа хто квас маiць цi што...