Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 16

К Акула

Гацi ляжалi ў сумежжы галоўнага шляху з захаду на Полацак, Вiцебск i Маскву. Пылiлiлся некалi вакольныя дарогi пад капытамi коньнiцы вялiкалiтоўскiх (беларускiх) князёў i гэтманаў, маскоўскiх i казацкiх атаманаў, войскаў Напалеона, а ўжо пазьней легiёнаў Пiлсудзкага й атрадаў Гая. Дзiва няма, што й цяпер магутныя сiлы Бэрлiну, з гарластым крыкам "Москаў капут!", лявiнай катастрафальнага зьнiшчэньня сунулiся па зямлiй цесным зрабiлi неба. Як сьвет сьветам, нiколi не пралятала тут вялiкая колькасьць самалётаў i намагайся, як хочаш, а ня ўявiш псыхiчнага дый навет фiзычнага эфэкту на звычайных сялян такога жахлiвага гулу, каторы бязь нiякага папярэджаньня створаць раптам самалёты, лiтаральна закрыўшы неба. Гэтак даслоўна сталася.

Цяжкiя бамбавозы ад краю да краю чыстага, ласкава-блакiтнага неба зьзялi, як прыгожыя сярэбраныя цацы. Плылi, здавалася, паволi, ды ў гэнай павольнасьцi й зарганiзаванасьцi, паралiжуючы страшэнным гулам усялякi рух пад сабою, выглядалi жахлiва маестатычна. Вернiкам пры царкве, увагай сканцэнтраваным на сьвятары з крыжам перад пагвалчанай сьвятыняй, зьяўленьне ў небе здалося ў вышэйшай меры нярэальным.

Перамогшы першы жах, захопленыя падлёткi пачалi наперабой лiчыць. Хвалiлiся некаторыя пасьля, што аж да пяцiсот далiчылi. Дрыжэлi зь перапалоху, iржалi, тузалi вупраж конi ля вазоў. Быццам спаралiжаваныя, паразяўляўшы раты, пазiралi ўверх i жагналiся людзi. Старэнькi пратаярэй, заглушаны грандыёзнай сiлай зьверху, паволi перажагнаўся, зiрнуў на сьвятара побач сябе. Сьцiснула зiхатлiвы пазалочаны крыж дрыготкая рука, а ў вачох, каторыя ўжо так шмат нядолi й цярпеньня бачылi, зазьзялi iскрынкi жаху. Куды-ж лятуць i каму зьнiшчэньне нясуць гэтыя цудоўныя апараты сьмерцi?

Прайшло пару хвiлiнаў пасьля пралёту бамбавозаў. Людзi цiха гаманiлi, але аглядалiся на сьвятароў, што быццам заварожаныя, стаялi ў дзьвярох сьвятынi. Гул паволi ацiхаў i ў тэй цiшы чуткае вуха злавiла скрып драбiн i лякатаньне колаў з боку касьцёлу.

- Бачылi сiлу? - пачуўся цяпер ужо даволi рэзкi й паднечаны голас пратаярэя. - Цi патрабую вам казаць яшчэ тое, што казаў раней, а менавiта, што сiльны чалавек, спануканы д'яблам, аб'явiў сябе Богам? I падумайце пра насьледкi гэтага.

Скрыпучы й паднечаны сьвятароў голас абарваўся. Вернiкi зь няўцямнасью пазiралi адзiн на другога, шапталiся.

- А цяпер памолiмся да Вялiкага Прарока Яна Прадвесьнiка й да Госпада нашага Iсуса Хрыста, каб загаiлi раны зямелькi нашай, каб панаваў гэтта мiр i дабрабыт, каб не адлучаныя былi дзеткi ад матак, жонкi ад мужоў i каб ня плакалi над магiламi родныя, каб ня множылiся ўдовы й сiроты, каб вярнулiся дамоў забраныя чужынцамi на вайну дзяцюкi нашыя i каб не спадарожнiчала нам, мiрным, i Госпаду адданым людзям, гора й няшчасьце. Памолiмся за выбачэньне грахоў i папросiм Госпада, каб трымаў нас у ласцы й апецы сваей.