Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 15

К Акула

Калi Ян Прадвесьнiк вырас, пасьля доўгага прабываньня ў пустынi, вярнуўся да людзей ды навучаў народ пра таго, што вось-вось мае прыйсьцi й катораму Ён казаў, "я недастойны адвязаць паскi на абутку нiог Яго". Хадзiў Ян Хрысьцiцель па Юдэi й навучаў людзей, каб трымалiся законаў Майсея, каб старалiся ачысьцiцца ад грахоў сваiх. Быў ён бескампрамiсным у змаганьнi з усяляiкм злом i не спатураў нiкому, хто сьляпым на гвалт i несправядлiвасьць прыкiдваўся. Дзiва няма, што людзi, якiя тады ўладу мелi ды якiм Ян Прадвесьнiк упiкаў за грахi iхныя, абрушылiся з помстай на вялiкага Прарока. Яна Хрысьцiцеля вязьнiлi, а пасьля адсячэньнем галавы пакаралi Яго.

Можна спытаць: чаму-ж так сталася, што сам Госпад Бог, паслаўшы Прарока Свайго на зямлю, каторы прапаведваў вялiкi прыход Сына Свайго адзiнароднага, дазволiў грэшнiкам зьдзеквацца зь Яго, а потым Яго сьмерцю ўкараць? Адказ на гэта просты: шлях да збаўленьне вядзе празь цярпеньне й няма збаўленьня без пакутаў. Якраз во на прыкладзе такiм, як ахвярнае жыцьцё Яна Хрысьцiцеля, Госпад Бог паказаў нам, што без ахвяры няма ачышчэньня ад грахоў. Самi цяпер ясна бачыце, што сiла ўсюды верх трымае, яна ня лiчыцца нi з навукай Хрыстовай, нi з тымi, што за Збавiцелем сьледам iдуць.

Вы былi сьведкамi таго, што нячыстая бязбожная сiла зрабiла гэтта ў нас, колькi зьдзекаў i глуму прынесла, колькi нявiнных людзей забiла або на вялiкiя пакуты паслала. Сьветчаньнем сказанага ёсьць i наша сьцiплая, пабудаваная некалi рукамi нашых продкаў сьвятыня. Яе зьнявечылi, пашкодзiлi, а пасьля зачынiлi. Мы яе, зганьбаваную й пашкоджаную, як маглi ачысьцiлi й нанава высьвяцiлi. Малiлiся тут нашыя продкi, малiлiся й далей будзем малiцца будзем мы й нашыя дзецi. Прасiць будзем Усявышняга, каб трымаў нас у ласцы й апецы Сваей, каб не пакiнуў у бядзе й глуме, каб ператрываць мы маглi страшныя часы, каб зямелька наша родная й народ наш вытрымалi навалу жахлiвае сiлы.

У павольны й зроўнаважаны, эмацыянальна насычаны сьвятароў голас улучыўся новы элемэнт. Ледзь-ледзь чутна дрыжэла паветра. Яшчэ поўнасьцю не праверанае вухам дрыжэньне адчувалася ўсей iстотай, паступова й няўхiльна ўзмацнялася. Людзi пачалi пазiраць адзiн на аднаго, конi ля вазоў стрыглi вушамi, ёрзалi нагамi. Думкай паглыблены ў казаньне сьвятар на колькi часiн стрымаў свой язык, але зараз-жа намагаўся прадаўжаць.

- ...самi бачыце да чаго здольны чалавек, калi ня будзе трымацца навукi Хрыстовай, калi на ўслугi д'ябла пойдзе. Тады спануканы сатаной, будзе iлгаць, абкрадаць, калечыць, зьдзеквацца, забiваць. Бо чалавеку, якi так цi накш мае сiлу i ўладу ў руках, сатана нашэпча, што Бога няма, што сам ён ёсьць найбольшай сiлай на сьвеце.