Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 162

К Акула

Некалi ўстаноўленыя нормы жыцьця крушылiся ў паядынку двух тытанаў. А на тых лапiклах краiны, дзе таптуны тымчасам яшчэ не тапталiся, старалася прыжыцца i ўкаранiцца адвечнае мясцовае. Сейбiтамi яго сталiся юнакi й юначкi з часта хаатычнымi запасамi практыкi й ведаў, нясьмелыя, мо спалоханыя. Асаблiвай была сытуацыя на ўзьлесьсях, недалёка логавiшчаў бандаў, што перш, чым схапiцца ўдужкi iз сваякамi па iдэялёгii, тапталi й вынiшчалi ўсялякiя парасткi мясцовага, што iмкнулася аднавiць роднае й дарагое. Пастаўленыя капрызам лёсу ў такое цяжкое становiшча, маладыя настаўнiкi часта йшлi вобмацкам, амаль без падтрымкi й заплечча. Перапалоханыя нагласьцю бандытаў, што служылi Молаху зь "вялiкай зямлi", яны часта зрывалiся зь ненагрэтых яшчэ гнёздаў.

Здаралася, што начамi Дуня доўга сьлязьмi мачыла падушку. Гарту для вытрываньня мела даволi, але куды лягчэй было-б, калi-б побач яе быў мiленькi Янучок. Дзе ён, любы, злаценькi, чаму ня йдзе побач яе на ўзьмежжы, ня дэклямуе насычанай каханьнем паэзii? Чаму, замiж яго, нейкая порхаўка, п'янiца, свайго роду Квазiмодо? I яшчэ збоку, за кiлямэтры чатыры адлегласьцi, быў "рыцына", Аблiзаная Авечка, што цi раз, пасьвiстываючы, на сваiм ровары-самакаце (дзе ён такi навюсенькi дастаў?) да яе заглядаў. Заходзiў у хату, быццам яго хто прасiў, а Кацярыне, Дунiнай гаспадынi, прадставiўся як Дунiн дзяцюк. Прагнала яго раз, за тыдзень прыехаў зноў. Ты яго выганiш празь дзьверы, ён улезе праз вакно, а калi-б i вокны пазачыняць, дык цi ня ўлез-бы, як той Дзед Мароз, праз комiн.

Можа-б i трывала далей Макатунiшка, калi-б не падзея ў Малiнаўцы, што ляжала зусiм побач калiшняй польска-бальшавiцкай мяжы. Школу, што абслугоўвала тры вёскi, там кагадзе нейкiя "гэройскiя" перадавiкi зь "вялiкай айчыннай" з дымам пусьцiлi. Настаўнiкам, - аднаго зь iх Дуня ведала, - удалося выратавацца. Камень быў кiнуты, кругi ўсё шырэй расплывалiся па вадзе. Вялiкi лiк школаў Докшыцкага раёну стаяў пад пагрозай лiквiдацыi.

Выпрасiўшы ў солтыса фурманку, не паведамiўшы навет Капышынскага, Дуня спакавала ўсё сваё дабро ў адну валiзу i ў сьнежаньскi дзень пакiнула Бярозаўку ды загадала адвезьцi сябе ў школьную раённую ўправу ў Докшыцах. Iнспэктар Воран, сухi, высокi, чэрствы ў твары дзядзька, змораным зрокам зiрнуў на дзяўчыну з-за заваленага паперамi стала ў канцылярыi.

- Не, не кажыце мне, спадарычня Макатун, знаю, знаю, чакаў на вас.

Iнспэктар устаў з-за стала, пачаў хадзiць па халодным пакоi. Рассыпаныя пасiвелыя валосы, што даўно з ножнiцамi бачылiся, крыху прыгорбленыя плечы. Патрапаныя боты, паўсуконная сьвiтка й порткi. Няўклюдны крок. Здалося Дунi, што дзядзька Воран лепш выглядаў-бы й чуўся за бараной i зь лейцамi ў руках. А вярхоўны аўтарытэт раённае асьветы гаварыў цьвёрдым голасам: