Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 14

К Акула

Позным паабедзьдзем пад купальскi вечар нiзка шнуравалi над лугамi ластаўкi й розныя недарэчнасьцi выраблялi вароны ды iншыя птушкi. Пару дзён трымала млява сьпякота, а пасьля, як казалi мясцовыя знахары надвор'я, як у мяшку завязала. Сьмелых шукальнiкаў расьцьвiўшае кветкi папарацi, зусiм пад поўнач, неба прывiтала маланкамi й громам. Абложныя хмары хлынулi сакавiтым, спорным дажджом. Вецер заядла змагаўся з чубамi садоў, прысадаў i лясоў, ды ўжо каля другiх пеўняў узяўся начыста разьмятаць неба. Зарнiцы зазьзялi на ўсходзе маестатычным, спадзяваньнi на вечнае адраджэньне ўлiваючым у душу хараством i прачнулiся сымфонiяй у кустарнiках салаўi. Сонца прывiтала новы дзень лагоднай мацярынскай усьмешкай. Сьвежасьцю цалавалiся адмалоджаныя дубровы й лясы, рана ўскатурхалася звонкагалосая зязюля й хлёсткiм клекатаньнем выпрастаў на бусьлянцы даўгую шыю грацыёзны птах. Над ацьверазеўшымi ад млоснасьцi гонямi палёў зазьвiнелi жаўранкi.

Межамi мiж нiваў, нацянькi праз палi й лугi, польнымi дарогамiй бальшакамi йшлi i ехалi людзi. Ужо недалёка ад царквы, прысеўшы на траве, абувалi чаравiкi дзеўкi. Прагавiтая вайна ў чужой краiне сквапна трымала ў сваiх абдымках дзяцюкоў, а таму рэдка зьвiнеў вакол гарэзьлiвы дзявочы сьмех. Ля пахiленага вакол могiльнiку тыну, лiпаў i бярозаў паспарнела ў параўнаньнi зь мiнулымi гадамi сям'я жабракоў. Там, дзе некалi з бойкiм гармiдарам масьцiлiся й гандлявалi крамнiкi, цяпер, над узбуйнеўшымi на конскiм кале краскамi, пырхалi матылi.

Калi старэнькi слабодзкi пратаярэй аберуч падняў над галавой Сьвятое Эвангельле ды дрыжачым ад хваляваньня голасам засьпяваў "Благаславёна царства Тваё", тады ў вадказ ўзьняўся й шырака ў вялiкай грамадзе разьлiўся "амiн". Царква, што кагадзе скардзiлася забiтымi дзьвярмi й вокнамi, ажыла цяпер урачыстымi малiтвамi й сьпевам. Яе нанава высьвяцiлi.

Ужо пасьля вынасу Сьвятых Дароў фырканьнем двух матацыклаў па дарозе зь мястэчка аб'явiла сябе новая ўлада. Грукат скрыгатам уварваўся ў набожную атмасфэру вялiкага натоўпу вернiкаў. Сотнi вачэй насьцярожана сачылi чатырох жандармаў. Узброеныя, у шлёмах, яны спынiлiся воддаль машыны й павольна наблiжалiся да грамады. Крайнiя ўжо манiлiся расступiцца, каб новым вяльможам дарогу ў сьвятыню даць, як тыя спынiлiся, перакiнулiся мiж сабой скупымi словамi ды хутка ад'ехалi.

Слабодзкi айцец пратаярэй, у асысьце малодшага сьвятара, што памагаў яму вялiкай парафiяй загадваць, для казаньня выйшаў ад аўтара аж на сходы перад дзьвярмi.Ягоны павольны цьвёрды бас добра чулi ўсе прысутныя.

- Дарагiя браты й сёстры ў Хрысьце!

Сьвяткуем сяньня нараджэньне Яна Прадвесьнiка, званага Хрысьцiцелем, Прарока, якога паслаў нам сам Госпад Бог, каб хадзiў i прапаведаваў усiм аб вялiкiм прыходзе на зямлю Сына Божага Iсуса Хрыста. Айцец наш нябесны дбаў пра дзяцей Сваiх, створаных на вобраз i падабенства Яго, але ведаючы недасканаласьцi характару людзкога, лiчыў патрэбным падрыхтаваць людзей, каб дастойна прынялi на зямлi Сына Свайго адзiнароднага. Вы чулi сяньня ў Сьвятым Эвангельлi пра зьяўленьне ангела Гаўрыiла да старога сьвятара Захарыя зь весткай, што жонка яго Альжбета народзiць сына, якому ён дасьць iмя Яна й каторы мае падрыхтаваць людзей да сустрэчы Збавiцеля. Стары Захары не паверыў ангелу Гаўрыiлу, а той за недавер зрабiў яго нямым аж да часу нараджэньня сына.