Читать «Беларуская паўстанцкая публіцыстыка часоў Каліноўскага» онлайн - страница 5

Каліноўскі Кастусь

Дзецюкі!

Калі Бог даў мне розум, то я вам буду радзіць, як рабіці трэба, каб было па справядлівасці і па праўдзе, а калі вы маеце розум, то мяне паслухайце.

Як толька запамятаюць нашыя бацькі, маскаль жыў адно ашуканствам і нячыстаю сілаю. Пакасаваў ён усё добрае, а ўстанавіў што адно можа выдумаць чартоўская хітрасць. Былі малыя падаткі, а ён, горла яго нясытае, устанавіў вялікія, якіх няма на цалюськам свеце; былі прывілеі Каралёў Польскіх, а цяпер гдзе яны? Сыноў нашых бяруць у рэкруты да і гоняць чорт ведае гдзе, каб прападалі марне, як сабакі. Народ гіне, не мае чым пражыці, рвуць як могуць, нігдзе не найдзеш ніякай справядлівасці, скасавалі нашу Уніяцку Веру, адарвалі нас сілаю ад праўдзівага Бога, уагналі ў вечнае патэнпене. Пад Севастополём, калі Пранцуз прыняволіў Маскаля даці нам вольнасць, то ён адно ашуканствам займаўся, прашло шэсць лет і мы ніякай вольнасці і ў очы не бачылі. Цяпер, калі Ронд Польскі аб'явіў, што зямлю мужыкоў панскіх і казённых аддае на вечнасць мужыкам, а хто не мае зямлі і пойдзе да паўстання, той дастане найменш тры моргі, то цар маскоўскі выдаў маніфэст, што мужык мусіць плаціць кожны рок вялікія грошы за сваю зямлю, што Ронд Польскі ім ужэ аддаў.

Дзецюкі! Калі цяпер Ронд Польскі, падняўшы паўстанне проціў маскаля, дае нам зямлю, справядлівую вольнасць і Веру нашых Бацькоў, калі Пранцуз, Англічанін і цэлы свет ідзе нам памагаці, калі, як шырока зямля наша, народ грамадою, хто зэ стрэльбаю, а хто з касою, ідзе на адвечнаго нашага непрыяцеля, маскаля паганаго, калі маскаль ад нашых кос агнём уцякае, чы ж мы, дзецюкі, сідзеці будзем? мы, што жывемо на зямлі Польскай, што ямо хлеб Польскі, мы, Палякі з векаў вечных.

Трэба нарэсьці і нам прыйці да таго розуму, што адно сілою дай касою даб'емся справядлівай вольнасці і веры нашых дзядоў і прадзедаў.

Даволі, дзецюкі, ужэ ждаці, настаў ужэ час, Божы час! Хто за Рондам Польскім, таму праўдзіва Вольнасць, хто проціў яго, таму вечна няволя на гэтым і вечнае патэнпене на тамтам свеце! Выберайце што каму лепшае.

Што да мяне, то я вам, дзецюкі, кажу: бярэце за косы, гэта мая рада, а навекі расстанемся з маскалём паганым, з яго здзерствам, з яго сызмаю, з яго рэкрутчынаю, з яго сабачымі памерамі і аброкамі.

Яська-гаспадар з-пад Вільні