Читать «Беларуская паўстанцкая публіцыстыка часоў Каліноўскага» онлайн - страница 4

Каліноўскі Кастусь

Юзаф

А муй дзядзюшку міленькі,То чаго паляк чакае?

Матэуш

Бо паляк сумленне мае,Хоча ўсенька разузнаці,Каб злых людзей укараці;Бо былі паны ліхіяІ чыноўнікі такія,Што мужыцке слёзы піліІ з маскалём у згодзе жылі.То палякі не даруюць, —Ой, паны то добра чуюць!Але і такія былі,Што па-людску з людзьмі жылі,То каб гэтакім, бронь Божа,Крыўды не зрабіць, нябожа!Бо ронд Польскі наш ўласцівыХцэ, каб ўсе былі шчаслівы. —Отуж трэба аб'явіці:Кто хоча шчаслівым быці,То няхай прыгатаўляеНожы, косы, кто што мае,Каб гатовы былі ўсенькі,Бо, як відзіш, муй міленькі,Так французы і палякіЗададуць Маскве табакі,А як ім памогуць людзі,То ўсей бедзе конец будзе.

Аб'яўленне

Ронд Польскі аб'явіў маніфэстам, што ўсім мужыкам скарбовым і панскім аддасць зямлю на вечную ўласнасць, і то зараз як толька маскалёў выжане. Да войска будзе браць з мужыкоў і зэ шляхты па аднаму з тысёнца і службы будзе толька шэсць лет; а цар маскоўскі вялеў гэты маніфэст спыніць і, ніц нам добрага не зрабіўшы, вялеў узяць рэкрута па пяць з тысёнца, і то толька з мужыкоў.

Браткі мае! паслухайце мяне, старога мужыка, возьмемся за рукі і не даймы нашым дзеткам прападаць у Каўказе і ў Сібіры, без споведзі і бацькоўскага благаславенства, бо калі дамо, то нас Пан Буг пакарае!

Матэуш

ПЕСНЬ НА БОЖЫ ЧАС

(«Паўстанцкая песня»)

нутою: І шуміць і гудзеБожый час, божый часЗавернуўся для нас;Мужык вольно стаў спеваці,Годзі, годзі прападаці.Гдзе не глянь, гдзе не стань,Валачыцься пагань.Выганіць нам ею трэба,Каб за тое дастаць неба.Эй, Маскаль, ухадзі!Альбо тут прападзі!Ужэ нам тут не вымінеш,Як сабака марне згінеш!І хто пан вон ад вас!У божый час, у божый час!Бо мы роўныя з панамі,Бо за вольнасць усе с касамі!Чуваць крык у адзін тон:Маскалёў ад нас вон!Бо як брытвы косы маем,Пагуляем, пагуляем!Гурра га! гурра га!Гдзе не глянь нашых цьма;Гулі хлопцы, гулі, гуліКаб мы вольнасць прывярнулі.

Канец

МАНІФЕСТ АДДЗЕЛА КІРАЎНІЦТВА ПРАВІНЦЫЯМІ ЛІТВЫ ДА БЕЛАРУСАЎ

РОНД НАРОДОВЫЙ ПОЛЬСКОЙ

Польшча поднялася за вашу і свою свободу. Война з москалём веліка. Кроў ліецса усюду. Бог блогославіць. Скоро будзем вольны. Ронд польскі гэтым об'яуляець усім поусеместно, што зо дня об'яуленя гэтого маніхвэста усе рауны, усе сыны одной Польшчы, Ойчызны нашэй, што усем мужыкам оддаецьса на увесь век земля, якая была у іх ужывальносьці без жадной паньшчызны ні чыншу ні якого отроботку. Паробкам жэ, бобылям і кутнікам, которые пойдуць на москаля, даруецьса 5 моргоу землі з маёнткув скарбовых. Усе[м], што пойдуць в войско польское, доецьса шляхэцтво на век. Вера для усех свободная, як кто хочэ. Оніаты, которых пэрэвярнулі у праваслав'е, могуць вярнуць до своей веры. Подацей Цару плаціць, ні рэкрута даваць не трэба. Браты Бёлорусы, прышла пора добрая. Пр[а]чуцяжся і вы да, прызвавшы бога у помошч, браніце волі, зямлі і веры вашэй а бог вам допоможэ.

Года 1863 Мая 3 дня

У кажнэй хаце хараніце гэты маніхвэст, як грамату на свабоду праудзівую.

ЛІСТ АД ЯСЬКА-ГАСПАДАРА З-ПАД ВІЛЬНІ ДА МУЖЫКОЎ ЗЯМЛІ ПОЛЬСКАЙ