Читать «Беларуская паўстанцкая публіцыстыка часоў Каліноўскага» онлайн

Каліноўскі Кастусь

Кастусь Каліноўскі

БЕЛАРУСКАЯ ПАЎСТАНЦКАЯ ПУБЛІЦЫСТЫКА ЧАСОЎ КАЛІНОЎСКАГА

ГУТАРКА ДВУХ СУСЕДАЎ

No.1

Юзаф

Няхай бэндзе пахвалёныЕзус Хрыстус! Як сен маце,Чы здаровы ўсенкі ў хацеІ што чуваць з вашай строны?

Матэуш

Ой, здаровы, ўсенкі жывы,Да спытайце, чы шчаслівы…

Юзаф

Эй вы, дзядзьку, не тужыце,Лепей Бога папрасіце,Бо гавораць межда намі,Што цар зробіць нас панамі.Вялеў, каб зямлю купілі,Яму грошы заплацілі,То мужык, як шляхціц, будзе,Ўсее беданькі забудзе.

Матэуш

А я от як чуў, нябожа,Што цар ніц зрабіць не можа,Тылька хоча ашукаці,Ўсенкі грошы ад нас ўзяці,Каб было чэм падкупіціДэй з французам ў згодзе жыці.Бо як французы узналі,Што маскалі вычаўплялі,Як народ весь паглумілі,Ўсенкі дворы спусташыліІ люд польскі – каталіцкіПрэвярнулі ў сызматыцкі,То француз за гэта ўзяўся:Зараз прэд Богем закляўсяМаскаля не дараваціІ з зямлі нашэй прагнаці.Так от москаль ухітрыўсяДэй на круцельства пусціўся:Хоча землю ўсю прадаці,Каб не жаль было кідаці.Отуж послухай, суседзе:Як ронд польскі, дасць Бог, будзе,То тагды ўсяму народуДасць Бог землю і свабоду.

Юзаф

Чы ж палякі з французаміМаскаля зваююць самі?

Матэуш

І французаў нам не трэба,Бо нам Буг найвышшы з небаДапаможа ваяваціІ маскалёў проч прагнаці.Бо ўжэ вельмі награшылі,Многа людзей паглумілі,А ў Варшаве Боскай МаткіОбраз подралі на шматкі,Крыж з Хрыстусам парубалі,А што люду настралялі,Як шатані, одпусць віны,А ўсё без жаднэй прычыны:За то, што люд хрысціяньскіШануе святы крыж Паньскі.То нам Пан Буг дапаможаПрагнаць маскалёў, нябожа.

Юзаф

Ах, дай, Божа, ах, дай, Божа!Але як поляк, нябожа,Не дасць мужыку апекі,То мы згінем на век-векі!

Матэуш

Ой, не так, мой ты суседзе,Семдзесят лет тому будзе,Як паляк ўсяму народуХацеў было даць свабоду.А маскаль як то дачуўся,Зараз з немцам згаварыўся,Дэй на поляка напаліІ ўсю землю адабралі,Каб людзей не научыліІ вольнымі не зрабілі.Бо не было б з каго драціІ ў рэкруты каго браці.А цяпер, як беду чуе,То і вольнасць дэкляруе.

Юзаф

О, цяпер то ўсенка знаюІ што Бога прасіць маю,Прасіць буду, каб Буг мілыПрогнаць маскалёў даў сілы,Каб больш крыжоў не ламалі,Нас ў няволі не трымалі.Бо нігды дабра не будзе,Покі москаль рондзіць будзе.

No.2

Юзаф

Муй саколіку суседзе,Мусі конец света будзе,Бо ўжэ надта цар гуляеІ людзей, як псоў, страляе.Чуваць, што ў рускай губэрні,Гдзе народ быў яму верны,Дзесяць тысяч расстраляліЗа то, што праўды іскалі.А ў Варшаве ўсе касцёлы,Нават усе жыдоўске школыАбадралі, абакраліІ люд з косцёлоў забраліДэй у няволю засадзілі,Каб больш Бога не хвалілі,А ўсё па указу цара.Можа, ён, нячыста вяра,Антыхрыст, што, кажуць людзі,Перад коньцом света будзе.Бо ён вельмі круціць-муціць,Народ Божы баламуціць,Сябе Богам называе,Кто не верыць, тых страляе.

Матэуш

Отож бачыш, мой міленькі,Цар так глуміць народ ўсенькі,Чы люд польскі, чы маскоўскі,Каталіцкі, чы жыдоўскі,Дзярэ скуру, то страляе,То зноў ў Сібір высылае,А за што, каб запытаці,Сам не знаў бы, што сказаці.

Юзаф

Ой, то праўда, што маскаліМала скуры не задралі!Даўней быў хлеб і да хлеба,Была упраж, як патрэба,Мукі і круп поўны фасы,Поўны сверан быў акрасы.Домік, праўда, быў старэнькі,Да шчаслівы былі ўсенькі.А як москале насталі,То мы, як мышы, прапалі…І зямля цяпер не родзіць,Хоць пасееш, то не сходзіць,А хоць зыйдзе, град папсуе,І жывінка не шыхуе…