Читать «Беларуская паўстанцкая публіцыстыка часоў Каліноўскага» онлайн - страница 3

Каліноўскі Кастусь

Матэуш

Бо ронд мусіў так зрабіціІ нам вольнасць аб'явіці,А ты мысліў, з добрай волі?Не! – Француз ў СевастополіЯк стаў Москву ваяваці,Нашы крыўды памінаці,То маскаль аж стаў прасіцца,Каб француз перэстаў біцца.А французы ім сказалі:Каб народу вольнасць даліІ каб чэраз лет дванасьцеБраць рэкрута не меў ўласці,І каб войска мней трымалі,І падатак мнейшы бралі,Такжа Унію СвятуюКаб вярнулі.

Юзаф

Што я чую!

Матэуш

Так маскаль лісэм падшыўсяІ на ўсё нібы згадзіўся:Вялеў солдат распусціці,Людзям вольнасць аб'явіціІ рэкрута дараваці,Каб француза ашукаці.А як згоду ўжэ зрабілі,То падаткі падвышылі,І рэкрута ўзяці маюць,І свабоду адкладаюцьЗ року на рок, без прычыны.

Юзаф

Ото подлэ! ўражэ сыны!А я мыслю, каб не даціМаскалю рэкрута ўзяці?

Матэуш

І так трэба, каб не далі,То бы французы пазналі,Што цар не датрымаў слова,І задалі б яму знова.

Юзаф

Чы ж другі раз француз прыйдзе?

Матэуш

Не бядуй! муй ты суседзе,Ён ўжэ зачаў выбірацца,Толька хоча распытацца,Чы мы будзем памагаціМаскаля згэтуль прагнаці.

Юзаф

Ах, дай, Божа, ах, дай, Божа!Кажды пойдзе, кто з чэм можа:Кто з сякерай, кто з касою,Так як бы траву з расоюКасіць ворага што сілы!

Матэуш

Памажы нам, Божа мілы!

No.4

Юзаф

Ах, муй дзядзьку дарагенькі!Цяпер то пазналі ўсенькі,Што нас поганцы маскаліЯк хацелі ашукалі.Мусі, паны падкупілі,Каб мы паншчыну хадзілі.То што цяпер нам рабіціІ як нам на свеце жыці?

Матэуш

Я чы ж я вам радзіў мала?Калі ж вы дурні, як сала,Не маглі таго паняці,Што цар хоча ашукаці.Бо каб хцеў вольносці нашай,То бы ён зрабіў іначайІ подкупу не хацеў бы,Але ўсім паном вялеў быМужыкам зямлю аддаці,І пан мусіў бы маўчаці.Але цар аб нас не дбаеІ на мыслі толька мае,Каб як усіх ашукаціІ каб грошы больш надраці,Бо ўжэ зголеў горш як горшы,Колі жыды робяць грошы.Скуль жа вы цяпер пазналі,Што нас яны ашукалі?

Юзаф

Хіба дурань не пазнаў быДэ яшчэ ім веры даў бы,Бо гдзе ж земля, гдзе ж свабода,Што даць мелі для народа?Толька грамату прыслаліІ вяляць, каб падпісалі,Што ўжэ мы кантэнты ўсенькі,Парадзьце нам, муй міленькі!

Матэуш

Кту ж вас прыняволіць можа?

Юзаф

Чорт якісьці, адпусць, Божа!Губэрнатарам назваўсяІ да людзей прывязаўся.А як зачаў круціць, лгаці,Крычаць, прасіць, намаўляці,Каб грамоту падпісалі,Што свабоду ўжэ дасталі.Але ж круцель горай жыда,А які сярдзіты брыда,Бо як ніц не мог зрабіці,То зачаў людзей страшыці,Што ён як нашле салдатаўПо дваццаць на кажду хату,То ўсім скуру паздзірае.

Матэуш

Чы ж ён тыле войска мае,Каб ўсіх мужыкоў на свецеБіць мог як малыя дзеці?З гэтых страхаў трэ смяяццаІ нічога не баяцца,Бо як схопяць косы людзі,То і конец Москве будзе.

Юзаф

То чаго ж нам доўга ждаці,Маскалю кпіць пазваляці?

Матэуш

Калі хочам быць шчаслівы,Трэба каб былі цярплівы, —Да пары паном служыціАльбо чыншы ім плаціці,А як наша слоньца зыйдзе,Як паляк з французам прыйдзе,То тагды мы загуляем,У остры косы як заграем,То маскаль не будзе знаці,Як і куды уцякаці.І тагды ўжэ не паможаПодкуп ніякі, нябожа,А палякі за нагродуДадуць землю і свабоду,І не будзе ашуканства,Ані здзерства, ні падданства,Бо весь люд, як ест на свецеЎсе адного Бога дзеці,То і роўны будзем ўсенькі.