Читать «Байкі барда Бідля» онлайн - страница 11

Джаан Роўлінг

Тут кароль таксама зваліўся на калены і сказаў пню, што ён тут жа абвесціць пра тое, што будзе абараняць усіх чараўніц і чараўнікоў каралеўства і дазволіць ім спакойна чараваць.

— Выдатна, — сказаў пень, — але ты яшчэ не аддаў належнае Жартаўніцы!

— Што заўгодна! — закрычаў дурны кароль, заломліваючы рукі перад пнём.

— Ты ўзвядзеш на мне статую Жартаўніцы у памяць аб тваёй беднай прачцы і каб ты заўсёды памятаў пра сваю дурасць! — сказаў пень.

Кароль тут жа пагадзіўся і паабяцаў паклікаць самага выдатнага скульптара ў краіне, каб той зрабіў статую з чыстага золата. Затым аганьбаваны кароль і ўсе дваране і дваранкі вярнуліся ў палац, а пень рагатаў ім услед.

Калі сад зноў спусцеў, у прасвет меж каранямі пня вылезла тоўстая і вусатая старая зайчыха з чарадзейнай палачкай у зубах. Жартаўніца паскакала далёка-далёка прочкі з валадарстваў палаца, і з тых часоў на пні стаяла залатая статуя прачкі, і ніколі ў гэтым каралеўстве больш не палявалі на чараўнікоў.

Казка пра трох братоў

Жылі былі тры браты, і вось аднойчы адправіліся яны вандраваць. Шлі яны ў змярканні далёкай дарогай і прыйшлі да ракі. Была яна глыбокай — для таго каб яе можна было перайсці ўброд, і вельмі хуткай, каб пераплысці. Аднак браты былі знаўцамі чарадзейных мастацтваў. Узмахнулі яны чарадзейнымі палачкамі — і вырас над ракою мост. Браты былі ўжо на сярэдзіне маста, як раптам глядзяць — стаіць пасярод дарогі хтосьці ў каптуры.

І Смерць загаварыла з імі. Яна вельмі раззлавалася з-за таго, што яе абдурылі тры новыя ахвяры, бо звычайна вандроўцы танулі ў рацэ. Але Смерць была хітрая. Яна зрабіла выгляд, быццам віншуе трох братоў з іх магічным Трыюмфам, і сказала, што кожны з іх заслугоўвае прыз за тое, што змог яе абхітрыць.

І вось старэйшы брат, які валодаў духам ваяра, папрасіў чарадзейную палачку, самую магутную на свеце, каб яе гаспадар заўсёды перамагаў у паядынку. Такая чарадзейная палачка годная чалавека, які перамог саму Смерць! Тады Смерць адламала галінку з куста бузіны, які рос на беразе ракі, стварыла з яе чарадзейную палачку і аддала яе старэйшаму брату.

Другі брат быў чалавекам напышлівым. Ён захацеў яшчэ больш зняважыць Смерць і папрасіў у яе моц выклікаць тых, хто памёр. Смерць падняла каменьчык, які ляжаў на беразе, і дала яго другому брату. Гэты Камень, сказала яна, валодае сілай вяртаць тых, хто ўжо мёртвы.

Спытала Смерць малодшага брата, што ён жадае. Малодшы брат быў самы сціплы і самы разумны з усіх братоў, і ён не давяраў Смерці. Таму ён папрасіў тое, што дало б яму магчымасць сысці так, каб Смерць не змагла б яго дагнаць. Незадаволена была Смерць, але нічога не зробіш — аддала яму свой ўласны Плашч-Нябачнік.

Тады адступіла Смерць і прапусціла трох братоў праз мост. Пайшлі яны далей сваёй дарогай і здзіўлена абмяркоўвалі сваю прыгоду ды любаваліся цудоўнымі падарункамі Смерці.

Але неўзабаве кожны з братоў пайшоў сваёй дарогай.

Першы брат вандраваў тыдзень, а можа і больш, і прыйшоў у адну далёкую вёску. Адшукаў ён там чараўніка, з якім ён быў у не ў ладу. Вядома, узброены Старэйшай Палачкай, ён не мог не выйграць двубой, які рушыў за сваркай. Пакінуўшы саперніка мёртвым на зямлі, старэйшы брат адправіўся ў карчму, у якой стаў гучна выхваляцца сілай чарадзейнай палачкі, якую ён адабраў у Смерці, і тым, што з ёю яго ніхто не пераможа.