Читать «Байкі барда Бідля» онлайн - страница 10

Джаан Роўлінг

На наступную раніцу  ўсе лорды і лэдзі каралеўства сабраліся ў садзе палаца. Кароль улез на памост у суправаджэнні шарлатана.

— Спачатку я прымушу знікнуць капялюш гэтай дамы! — закрычаў кароль, паказваючы галінкай на капялюш дваранкі.

У кустах Жартаўніца накіравала чарадзейную палачку на капялюш і прымусіла яго знікнуць. Натоўп дзівіўся і захапляўся, гучна пляскаючы свайму радаснаму каралю.

— А цяпер я прымушу гэтага каня лётаць! — закрычаў кароль, галінкай паказваючы ў бок уласнага каня.

Жартаўніца паказала палачкай на каня з-за куста, і той падняўся высока ў паветра. Натоўп здзівіўся яшчэ больш, і ў гонар караля-чараўніка раздаліся захопленыя воклічы.

— А цяпер, — сказаў кароль, аглядаючыся ў пошуках ідэй. Тут наперад выбег Начальнік Брыгады Паляўнічых на Чараўнікоў.

— Ваша Вялікасць, — сказаў Начальнік, — гэтай раніцай Сэйбр з’еў атрутную паганку і памёр! Уваскрэсіце яго сваёй чарадзейнай палачкай, Ваша Вялікасць!

І Начальнік зацягнуў на памост нежывое цела самага вялікага ганчака Паляўнічых. Дурны кароль узмахнуў галінкай і паказаў на мёртвага сабаку. але ў кустах Жартаўніца ўсміхнулася і нават не стала падымаць палачку, таму што магіяй нікога ўваскрэсіць нельга.

Калі сабака не паварушыўся, натоўп перш зашаптаў, а затым засмяяўся. Яны пачалі думаць, што два першых караля былі ўсяго толькі фокусамі.

— Чаму нічога не выходзіць? закрычаў кароль на шарлатана, які пусціўся на апошнюю хітрасць.

— Там, Ваша Вялікасць, там! — закрычаў ён, паказваючы на куст, дзе хавалася Жартаўніца. — Я бачу яе! Злая чараўніца, якая мяшае вашаму чараўніцтву сваімі цёмнымі заклёнамі! Хапайце яе! Хто-небудзь, хапайце яе!

Жартаўніца ўцякла з-за кустоў, і за ёй, спусціўшы сваіх ганчакоў, пагналася Брыгада Паляўнічых на Чараўнікоў. Але дабраўшыся да нізкай загарадзі, маленькая чараўніца знікла з выгляду, а калі кароль, шарлатан і служкі апынуліся па іншым боку, яны ўбачылі, як ганчакі яхкаюць і рыюць зямлю вакол старога дрэва.

— Яна ператварылася ў дрэва! — закрычаў шарлатан і, баючыся, як бы Жартаўніца  зноў не стала жанчынай і не выкрала яго, дадаў: — Ссячэце яго, Ваша Вялікасць! Толькі так трэба звяртацца са злымі чараўніцамі!

Тут жа ім прынеслі сякеру, і старое дрэва было ссечана пад гучныя радасныя воклічы служак і шарлатана.

Аднак калі яны ўжо збіраліся вярнуцца ў палац, іх спыніў гучны рогат.

— Дурні! — данёсся з пня крык Жартаўніцы.

— Нельга забіць чараўніка, рассёкшы яго напалову! Калі вы мне не верыце, рассячыце  напалам Вярхоўнага Чараўніка!

Начальніку Брыгады Паляўнічых на Чараўнікоў не жадаў хутчэй гэта праверыць, але ледзь ён занёс сякеру, як шарлатан зваліўся на калены, умольваючы пашкадаваць яго, і прызнаўся ў сваіх злачынствах. Калі яго цягнулі ў падзямелле, пень рагатаў яшчэ гучней, чым раней.

— Рассёкшы чараўніцу папалам, ты наклікаў на сваё каралеўства жудасны праклён! — сказаў ён здранцвеламу каралю. — З гэтага часу, хоць пальцам крані чараўніцу, ці чараўніка — тады табе будзе здавацца, нібы сякера ўразаецца табе ў бок, і будзе здавацца пакуль ты не захочаш памерці!