Читать «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба (повесть)» онлайн - страница 31

Ольга Михайловна Ипатова

Ведалі толькі Нара ды Бурыла, ды некалькі бязьмерна адданых ім служак, што на агульным тым маленьні ў сьвяшчэннае вогнішча падкінутыя былі сьцябліны чамярыцы, якая атуманьвае галаву, таму і не дайшоў агульны покліч да тых месцаў, дзе можна сустрэцца з мёртвымі, і дарэмна плакала на страшным скрыжаваньні двух сьветаў душа памерлага, не вінаватага ні ў якім граху…

І, калі б ведалі бесклапотныя маладыя людзі — Круглец, Кумец і Няжыла, якія цешыліся жыцьцём, павагай вялікакняскай сям’і ды рознымі іншымі зямнымі радасьцямі, што задумваецца зараз супраць іх у ціхім пакоі з высокімі вокнамі, яны, мабыць, здрыгануліся б калі і не ад страху, дык ад агіды і наіўнага недаўменьня, што такое можа быць на гэтым сьветлым, сонечным і пакуль што такім бязьмерна ласкавым да іх сьвеце…

ЛОЙКА

Магутным і суворым яго бачылі тыя, хто прыходзіў у храм на маленьні ці на ахвяры. Але вялікі князь Альгерд, часьцяком гаворачы з вялікім жрацом Сварога, ня раз суцяшаў гэтага жвавага, то вясёла-парыўнага, то маркотна-задуменнага саракагадовага чалавека, які даўно адчуваў, што багі ўсклалі яму на плечы занадта цяжкі груз.

Вось і сёньня, калі, скінуўшы шэры суконны каптан і застаўшыся ў кашулі-вышыванцы, сядзеў Альгерд у пакоі вялікага жраца, змагаючыся супраць таго касьцянымі выявамі варцобаў, гаварылі яны пра тое ж самае.

— За апошнія стагоддзі язычніцтва амаль страціла свой жывы і яркі агмень, застаюцца вугольлі, а мы, жрацы, замест таго, каб шукаць дровы, спрабуем на тых вугольлях засмажыць для сябе хто курапатку, а хто і быка — маркоціўся Лойка.

— Ці табе скардзіцца на лёс? Табе, якому багі адкрываюць болей за ўсіх астатніх жрацоў! — забіраючы з дошкі касьцянога гарцука-пешку, сарамаціў яго вялікі князь.