Читать «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» онлайн - страница 40

Невядомы

***

Вайна правакуе стан унутранай мабілізацыі, стан культуры-супраціву, падзел тэрыторыі й правядзеньне дэмаркацыйных лініяў, выпрацоўку суб-культурамі стратэгіяў экспансіі й абароны...

ЭТЫКА ПАМЕЖЖА

Этыка (у сваім аўтэнтычным, старагрэцкім значэньні) вырастае з прасторы, яна ёсьць спробай чалавека ўкарэніцца ў прастору, атрымаць ад яе спэцыфічную напоўненасьць, увайсьці пад апеку ейных даймонаў, сустрэцца са сваім наканаваньнем.

***

Цэльнай і поўнай беларуская культура можа адбыцца — у сёньняшніх умовах — толькі як культура памежжа, як культура ўнутранай разьмежаванасьці, сустрэчы й пераходу адрозных (апрычоных, канфліктных) культурных частак.

***

Беларусь ужо другое стагодзьдзе змагаецца за сваю долю, і таму аніяк ня можа сустрэць свой кон.

1999 г.

Эйдас — На мяжы этнічнага й канфэсійнага

АБ ПАРАДЫГМАХ КУЛЬТУРЫ

Можна многа гаварыць аб культуры, яе тыпалогіі і шматвобразнасці, але калі пры гэтым губляюцца з поля зроку апрыёрныя крыніцы культуры, гутарка робіцца бессэнсоўнаю. Вытокі культуры як тэзаўрусу сэнсаў палягаюць у пэўных неасягальных для чалавека структурах. Таму размова аб парадыгмах, глыбінных устаноўках культуры можа ісці толькі ў канвэнцыйным стылі.

Кант пачаў першы раздзел сваёй “Крытыкі чыстага розуму” з разважанняў аб прасторы і часе. Даючы паслядоўна метафізічнае вызначэнне гэтым паняццям, а затым трансцэндэнтальнае, ён паступова падводзіць да думкі (як ён выславіў — ападыкатычнага характару), што ў чалавечым светаўспрыманні і светаразуменні сягнуць далей за гэтыя формы (прасторы і часу) немагчыма: “Прастора зусім не яўляе з сябе якасці якіх-колечы рэчаў у сабе... прастора гэта ні што іншае, як толькі форма ўсіх уяўленняў вонкавых пачуццяў” (г.зн. суб’ектыўная ўмова пачуццёвасці.— М.М.),— “пры якой толькі і магчымыя для нас вонкавыя сузіранні...”

“Час не ёсць эмпірычным паняццем, які можна вывесці з якога-колечы досведу...

Час — гэта да-досведнае, (пра)яўленае, што палягае ў грунце ўсіх сузіранняў”, і самае галоўнае: “Час ёсць апрыёрнаю фармальнаю ўмоваю яўленняў наагул”, і, такім чынам, “прастора і час па сутнасці ёсць дзве крыніцы пазнання, з якіх мажліва аpriori высветліць розныя сінтэтычныя веды”.

Для Канта і ягонай трансцэндэнтальнай фундаментальнай эстэтыкі толькі два элементы — прастора і час — з’яўляліся неапрэчнай умовай любога магчымага досведу. Да месца будзе сказана, што, адсоўваючы глыбінныя ўстаноўкі досведу ў неасягальную сферу быцця, Кант рыхтаваў глебу для актыўнасці і адказнасці перад самім сабою суб’екту пазнання. Але пакуль што засведчым адну з першых перадумоў культуры — гэта прастора-часавы кантыніум быцця. Наша выснова вынікае з факту культуры як су-формы досведнага. Досведнае я разглядаў у гістарычным кантэксце, і яно выступае, безумоўна, у трансперсанальнай форме. Адкажам на першае вызначальнае для нас пытанне: якая прырода дагістарычнага досведу? Або: што ляжыць у аснове досведу, фармавальнага для пачаткаў любой культуры?