Читать «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» онлайн - страница 149

Невядомы

в) нелінейны тып дэтэрмінізму не прадугледжвае фіксацыі зьнешняга адносна разгляданай сыстэмы аб’екту ў якасьці прычыны ейных трансфармацыяў, зьяўляецца адмаўленьнем ад ідэі прымусовай казуальнасьці й інтэрпрэтацыяй трансфармацыйнага працэсу як самаарганізацыйнага (у сынэргетыцы — прэзумпцыя іманэнтнай самаарганізацыйнасьці сыстэмы; у постмадэрнізме — экспліцытнае адмаўленьне ад прымусовай казуальнасьці й фігура “сьмерці Бога”);

г) аб’ект, які трансфармуецца, разглядаецца як адкрытая сыстэма — у супрацьлегласьць вылучальным лінейным дэтэрмінізмам ізаляваным прычынна-выніковым ланцужком (сынэргетычная прэзумпцыя энэргаабмену сыстэмы з асяродзьдзем; постмадэрновая прэзумпцыя інтэртэкстуальнасьці, трактоўка “складкі” як складаньня зьнешняга, канцэпцыя паверхні, рызомы й інш.);

д) фактар выпадковасьці, які ў межах лінейнага дэтэрмінізму разумеецца як зьнешняя адносна разгляданага працэсу перашкода, якую можна пакінуць па-за ўвагай без адчувальнае гнасэалягічнае страты, перасэнсоўваецца й набывае статус фундамэнтальнага ў мэханізме ажыцьцяўленьня дэтэрмінацыі нелінейнага тыпу (у сынэргетыцы — ідэя флуктуацыі; у постмадэрнізме — ідэі “раптам-падзеі”, гульнёвага “кідка” й г.д.);

е) нелінейнасьць працэсу вылучае магчымасьць адназначнага прагнозу што да будучых станаў сыстэмы (у сынэргетыцы — прэзумпцыя верагоднаснага характару прагнозу; у постмадэрнізме — ідэя трансгрэсіі як пераходу да “немагчымага” з глездішча наяўнага стану, канцэпцыі “нонсэнсу” й “абсурду” як сэнсаў, што перасягаюаць межы лінейнай лёгікі й інш.);

3. Парадыгма лінейнага дэтэрмінізму падпадае пад экспліцытную й пасьлядоўную крытыку з боку філязофіі постмадэрнізму, прычым, лінейная вэрсія трактоўкі дэтэрмінацыйных працэсаў дыскрэдытуецца постмадэрнізмам адносна як тэкставай, гэтак і па-затэкставай прадметнай сфэры; перш за ўсё, гэта тычыцца дэталёва распрацаванай у мэтадалягічных адносінах канцэпцыі “азначваньня”, намадалёгіі, “генэалёгіі” М.Фуко, канцэпцыі гістарычнага часу Ж.Дэлёза, шызааналізу й інш.;

4. Незавершаная працэсуальнасьць цяпер-пераходу да нелінейнай трактоўкі дэтэрмінізму абумоўлівае тое, што ўжываныя як прыродазнаўствам, так і філязофіяй сродкі для фіксацыі гэтага пераходу яшчэ знаходзяцца ў стадыі свайго станаўленьня, з прычыны чаго выяўляюцца такія фэномэны, як:

а) наяўнасьць шэрагу паралельных паняткавых сыстэм для фіксацыі фэномэну нелінейнасьці: напрыклад, тэксталягічны й соцыягістарычны шэрагі ў постмадэрнізме, кожны зь якіх распадаецца, у сваю чаргу, на некалькі аўтарскіх паняткавых вэрсіяў: бартаву, дэлёзаву й г.д. — пры відавочнай інтэнцыі да ўніфікацыі й сынтэзу за кошт узаемнай адаптацыі тэрміналёгіі (у гэтым сэнсе паказальны лёс тэрміну Ю.Крыстэвай “азначваньне” ці тэрміну “дыспазытыў” М.Фуко);