Читать ««...Міласці Вашай просім»» онлайн - страница 14

Аляксандр Гужалоўскі

1 сакавіка — адбылося чарговае паніжэнне цэн на прамысловыя і харчовыя тавары на 10–20 %;

26 сакавіка — у Мінску адбылася рэспубліканская нарада жанчын-актывістак сельскай гаспадаркі;

27 сакавіка — ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР адбылася сустрэча моладзі з артыстамі тэатра, дзе маладыя рабочыя, служачыя, студэнты падверглі справядлівай дзелавой крытыцы работу тэатра;

8 красавіка — у мінскім Доме афіцэраў адбыўся канцэрт Д. Шастаковіча;

Красавік — адбыўся IV пленум праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР, прысвечаны мове літаратурнага твора ў святле прац Сталіна па мовазнаўстве;

1 мая — у новым будынку адкрыўся літаратурны музей Я. Купалы;

7 мая — адкрыўся Пінскі абласны гісторыка-краязнаўчы музей;

Май — арганізавана прайшоў подпіс на дзяржаўную пазыку;

25 чэрвеня — у Мінску ў парку Чалюскінцаў адбыўся матацыклетны крос на першынства горада;

29 чэрвеня — у Маладзечна прайшоў кінафестываль «Наша вялікая Радзіма»;

Чэрвень — у Віцебскім парку культуры і адпачынку імя Фрунзе адкрыўся Зялёны тэатр;

27 ліпеня — у тэатры імя Я. Купалы адкрыўся сход інтэлігенцыі г. Мінска, прысвечаны вынікам партыйнай вучобы;

Ліпень — на плошчы Свабоды ў Мінску адкрыўся кніжны кірмаш;

Ліпень — прайшла VII усебеларуская спартакіяда;

Ліпень — жнівень — на Мінскім замчышчы праводзіліся археалагічныя раскопкі;

5–6 верасня — у Беларускім дзяржаўным тэатру оперы і балета праходзіла Беларуская рэспубліканская канферэнцыя прыхільнікаў міра, якую адкрыў Я. Колас;

1 кастрычніка — адкрыўся Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут;

Кастрычнік — пачалося праектаванне першай ў рэспубліцы тралейбуснай лініі;

11 лістапада — у памяшканні Мінскага акруговага Дома афіцэраў імя К. Я. Варашылава адкрылася рэспубліканская выстаўка выяўленчага мастацтва. Увагу гледачоў прыцягвалі скульптурны партрэт Сталіна работы З. Азгура, карціна «Ленін і Сталін у Горках» работы В. Цвіркі і інш.;

Лістапад — закончана выданне твораў Леніна на беларускай мове;

25 снежня — выйшаў указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб дзяржаўным сцягу БССР», які складаўся з двух гарызантальных палос чырвонага і зялёнага колеру з залатымі зоркай, сярпом і молатам у верхнім левым куце і вертыкальна размешчаным нацыянальным арнаментам каля дрэўка.

Раздзел І

Твар улады

№ 1

Секретарю ЦК КП(б)Б т. Потоличеву

21 февраля 1951 г. в Горках состоялся пленум РК КП(б)Б, где с докладом выступил первый секретарь райкома т. Р. Доклад продолжался более 2-х часов, причем был очень сух, без всякой критики и самокритики. Основное т. Р. останавливался на достижениях Белорусской Советской Социалистической республики. А что творится в районе и какие его достижения он почти ничего не сказал. Ничего не сказал как РК КП(б)Б перестроил свою работу. За последних два года в райкоме беспрерывно меняются работники. И в настоящий момент райком укомплектован грубыми некультурными людьми, очковтирателями и проходимцами.

С первых их можно назвать секретаря по кадрам т. Д. Он очень любит подвыпить и тогда он может и работу подходящую предложить. На район он выезжать не любит, а если выезжает то с очередной накачкой. Ни одного доклада на политические темы среди населения он еще не делал. Авторитетом даже среди работников райкома не пользуется. Не так давно он был в Ленинском с/совете по отчетновыборным собраниям колхозов. Почему бы т. Д. не сделать доклад среди колхозников. О международном положении, о постановлении партии и правительства об укрупнении колхозов, а потом провести и собрание. Но т. Д. принципиальный, он «нажимать» умеет крепко.