Читать «П"яўка» онлайн - страница 180

Юры Станкевіч

На мяне звярнулі ўвагу. Прыкры жаночы голас прапанаваў: — Далучайся! Чуеш, ты — бландзінчык? Распранайся хутчэй!

Уладальніца яго — беласкурая, каровістая самка, гадоў трыццаці на выгляд, — урэшце, я мог і памыляцца, зазыўна памахала мне рукой. Яна ляжала на ложку, рассунуўшы ногі так, што была бачная яе паголеная вагіна. Побач з ёй адпачываў, заплюшчыўшы вочы, потны мурын з прык-метным піўным жыватом. Другой рукой жанчына пажадліва вадзіла па гэтым жываце і ніжэй, пэўна імкнулася прастымуляваць эрэкцыю.

“Ну, што ты цягнеш? — яна пакінула мурына ў спакоі і, прасунуўшы абедзве рукі сабе пад калені, пальцамі развяла шчыліну похвы і зазыўна выгнула спіну. — Ідзі да нас!”

Яшчэ некалькі парачак, яўна абкураных ці пад уздзеяннем “шмалі”, ажыўлена заварушыліся.

“Тусуй да нас, так, да нас!”

Даўгалыгі індус — тыповы гей з чорнымі бліскучымі валасамі да плячэй, ашчаперваў на падлозе маладога беласкурага падлетка з дробным, азызлым тварыкам, з брыдкімі “тату” на ягадзіцах. Той павіскваў, як жывёла.

Яшчэ крыху ўбаку стаяў на тонкіх, як у бацяна (якога я бачыў на малюнку), кволых нагах худа-сочны, невысокі, белы мужчына, калі яго можна было так назваць, і з імпэтам мастурбаваў. На выгляд ён меў каля сарака пяці год, відавочна не дэфармант, але з невялікай галавой у выглядзе дыні, шэрай хваравітай скурай на твары і выскаленымі, пашкоджанымі карыесам жоўтымі зубамі ў чорных пломбах. Адно вока яго было з бяльмом, а валасы на галаве, якая матлялася на тонкай шыі, таксама шэрыя з сівізной і колеру прыдарожнага бруду. Рукі ў гэтага недаробка з вузкімі і пакатымі плячыма (як я памятаў з Ламброза — прыкметай яўнага выраджэння) былі маленькія, як курыныя лапкі, але тонкія пальцы нечакана даўгія, нібы ў кішэннага злодзея.

Я агледзеў залу, але Гвіда нідзе не было. Сяброўка Розы, якую мы знайшлі з дапамогай “мамкі” і, прыстрашыўшы, разгаварылі, урэшце назвала нам адрас. Адруш сказаў мне, што добра ведае той раён, і мы зноў выйшлі ў ноч.

З-за пасмаў дыму неба было амаль увесь час цёмнае, але калі дым раптоўна сплываў, у прасве-тах я бачыў асляпляльны коўш Вялікай Мядзведзіцы. На вуліцах пуставала, толькі раз-пораз нехта крычаў і ўводдалі чуліся адзінокія стрэлы. Патруль з некалькіх узброеных дэфармантак на самакатах бясшумна праехаў побач, і мы на хвіліну ўціснуліся ў цень.

“Шкада, што наша суполка распалася, — ціха вымавіў Андруш, калі мы зноў рушылі па вуліцы, — але Маркус збярэ нас зноў. Праз Сеціва і сваіх людзей. Вы, Берташ, нават не ведаеце, якія ў яго паўсюль сувязі, і нават я не ведаю дакладна, якія мэты яны ставяць перад сабой заўтра. Хіба так, у агульным. Адно магу вам давесці: ён незвычайны чалавек”.

“А сёння ты куды думаеш дзявацца?” — спытаў я.

“На нейкі час з’еду. А потым вярнуся, бо ў мяне тут ёсць свой інтарэс”.

Я не стаў распытваць Андруша пра яго інтарэсы: хутчэй за ўсё якая-небудзь дзяўчына, параіў толькі быць вельмі пільным і абачлівым.

empty* * *empty

Гвіда, пэўна, адчуваў сябе ў поўнай бяспецы, калі мы ўзнялі яго, соннага, з ложку. Яго сяброўка Роза — прыгожая непаўналетняя негрыцянка — забілася ў кут, адкуль спалохана глядзела на нас вытарашчанымі вачыма. Я сказаў ёй, каб сядзела ціха і што мы ёй нічога кепскага не зробім.