Читать «Раскіданае гняздо» онлайн - страница 12

Янка Купала

Сымон (едучы). З'ем, чаму не з'ем? Ад самага рання нічога ў губе не меу. А работы шмат было: сам мусіў яму выкапаць — ніхто не хацеў памагчы, бо, ка-жуць, для вісельніка страшна дол капаць. Ну, няхай !м будзе страшна. Але я ведаю — не страх тут быў прычы-най, а тое, што мы не маем чым заплаціць і чым пачаставаць, не маем за што даць ім гарэлкі, накарміць салам... Не хацелі, і не трэба! Без іх сядзем за жалобным сталом. Ха-ха-ха! Няма чаго сказаць — багаты стол: бульба І вада, вада і бульба!.. Памінкі па родным бацьку, па гаспадару з гаспадароў! Памінкі на раскіда-най хаце, на здратаваных пасевах, па сумленным жыхару, па шчырым сяўцу! Што ж, да касьбы і жніва трэба ладзіцца, да вялікае касьбы і жніва. (Кідае бульбу са злосцю.) Яда ў горла не лезе — колам становіцца.

Данілка. А ты вазьмі ды вадой прагані, або дай я табе ў плечы настукаю. Мне як засядзе кусок у горле, дык мамка як стукне,— глядзіш, кусочак і паляцеў куды трэба.

Марыля. (да Сымона). Дзе Зося? Чаму яна з табой разам не прыйшла?

Сымон. Дзе Зося? дзе Зося? У яе пытайся, а не ў мяне, куды яна прападае. Пайшла з магілак раней за мяне, дык павінна была i раней прыйсці.

Марыля. Каб хаця не заблудзіла дзе? Чаму ты адну яе пусціў? Далека тут да няшчасця.

Сымон. Да няшчасця мо i недалёка: заблудзіць — не заблудзіць, кал! сама гэтага не зажадае. Але яна ўжо запрауды блудзіць ад першага дня бацькавае смерці. Мамка хвора i даверчыва, дык не бачыш нічога і не чуеш, а я ўсё бачу і чую. Паляцела перш ад мяне з Maрылак, каб у двор заляцецца — на панічовы гібкі стан падзівіцца, як сучка, каля ног яго паласціцца.

Марыля. Скуль ты гэта ўзяў, каб Зося... Зоська... мая дачушка?..

Сымон. Так, так, Зоська, твая дачушка, а мая сястрычка родная ў двор да паніча бегае, уся аколіца аб гэтым як у бубен б'е. Я ўсё не верыў, пакуль сам не пераканаўся: заўчора ўсю ноч там прападала. Я відзеў, але маўчау, бо яшчэ тата быу не пахаваны, не хацеў пры нябожчыку аб гэтым новым нашым няшчасці казаць i калатню падымаць.

Марыля (жаласліва). Зоська... мая Зосечка... Бушам не верыцца. Прыпамінаю: у той дзень, як выкідалі, яна прыбегла i казала, што там, ля рэчкі... Ці ж быць можа?.. Зоська... Зоська...

Сымон. Хэ-хэ-хэ! Крамная скура, размасленыя вочы, ліслівае слінявае зюзюканне, бяссорамныя ў кутку пацалункі — вось вам i палонка, у каторую простая дзяучына валіцца, зрэнкі заплюшчыушы. Без вялікіх коштау i торгу мае сабе бясчэльны самалюбнік удаволь свежага і здаровага тавару ў нашай цёмнай прастоце. А плаціць за гэты тавар разбітым шчасцем, апаганенай славай і паскуднымі хваробамі... Зоська... Зоська... Ці ж яна ў іх першая або апошняя?..

Данілка. Ты, мусіць, яшчэ не адпусціўся на іх за тое, што яны адбілі ў цябе тваю Кастусю Дударышку, якую, пасля таго як бусел прынёс ей малое, дык і яны прагналі, i ты прагнаў.

З'ява ІІІ

Тыя ж i Зоська.

Зоська босая, але старанна прычасаўшыся і адзеўшыся. Увайшоўшы, нейкі час стаіць у няпэўнасці, трымаючы штось пад хвартухом. Гаворыць не то баязліва, не то вінавата; часам слезы дрыжаць у яе голасе.