Читать «Легенда аб бедным д"ябле і адвакатах Сатаны» онлайн - страница 44
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч
— Бывай.
Аддаляецца атрад. Меншае. Меншае. І тады Рогач пытае ў Дубраўкі:
— Што яшчэ?
— З расколіны, што, кажуць, вядзе ў пекла, вырваўся гэтай ноччу смуродны дым і ўстаў грыб нейкай атрутнай пары.
Рогач пахітаў галавой.
— Здаецца, яны дастукаліся.
— Як дастукаліся?
— Калі-небудзь зразумееш. Але пекла пад зямлёй не будзе. А зямное пекла мы таксама знішчым.
— Гэтага доўга чакаць?
— Вельмі. Але мы дачакаемся. Вечна жывы чалавек. І вечна будзем жыць ты і я. Пакуты мужчын і каханне жанчын… Пайшлі.
..Усё аддаляючыся, яны ідуць дарогай. Зварочваюць з яе на сцежку, што вядзе праз квітучы сад. Далей. І зноў узвілася лікуючая песня Рогача:
Яны ідуць, а квітнеючыя галіны саду, гусцеючы, схіляючыся, усё мацней засноўваюць, засцілаюць іхнія постаці і, нарэшце, зусім закрываюць іх.