Читать «Прымакі» онлайн - страница 9
Янка Купала
М а ц е й к а. І я ў шапку не сплю!
П а л а н е я
М а ц е й к а. Я спаткаў – як татка з цёткай Даміцэляй пад нашу хату пайшлі.
Т р а х і м. А мы з кумой пайшлі пад манапольку і такім манерам, значыцца, размінуліся.
К а ц я р ы н к а. Гэта...гэта мамка з дзядзькам Максімам частавалася; ён у нас сягоння начаваў.
П а л а н е я
Т р а х і м
П а л а н е я. А чорт яго бяры, калі ён пусціўся ў бадзяцкую скуру і дома не начуе!
Т р а х і м.Ціха, ціха, кума! Лепей не ўспамінай! Вось садзіся ды вып'ем па чарачцы.
П а л а н е я. І собіла ж куму ў нашу хату забрацца?
Т р а х і м. Так, так! Але і куме надало ўпусціць мяне?
П а л а н е я. Як гэта выйшла – розуму я не прыстаўлю?
Тр а х і м. I я, хоць не з дурнога заводу, але нічога не ўкемлю.
М а ц е й к а. Адным словам, без паўкварты не разбярэш. Ха-ха-ха!
П а л а н е я
Т р а х і м. Затое ж, кумка, будзь здарова!
П а л а н е я. На здароўе, кумок, на здароўе!
Т р а х і м. Ацяпер, можа, паскачам, кумка? Мацейка пайграе нам.
П а л а н е я. Ды ўжо ж, кумок!.. Ці за адну нагу вісець, ці за дзве– адна ласка.
М а ц е й к а. Мамка, як не стыдна? Гэта ж ужо мне з Кацярынкай лепей уходзе, як табе з дзядзькам...
Т р а х і м. Не тваё дзела, блазнюк! Іграй, калі кажуць! Бач ты яго, як разласаваўся да Кацярынкі!
М а ц е й к а. Ну, ужо буду! А што іграць?
П а л а н е я. Рэж лявоніху!
М а ц е й к а
Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!
Несалоная капуста твая!
Ліха мачыха на пасынка была,
Несалоную капусту дала;
А пасынка дык і чорт не бярэ,
Несалоную капусту жарэ!
З'ява VII
Тыя ж і Максім, Даміцэля.
Д а м і ц э л я
Т р а х і м і П а л а н е я
Д а м і ц э л я
Т р а х і м. А ты, як мяне няма дома, дык з гэтым валочышся!!
Д а м і ц э л я
М а ц е й к а. Цётка, так не крычыце на дзядзьку: ужо мамка на яго накрычала і мешалкай настрашыла. Дзядзька ў нас начаваў.
П а л а н е я
К а ц я р ы н к а. Цётка,так не пужай дзядзьку, ужо яму мамчына мешалка далася ў знакі. Ён у нас начаваў.
П а л а н е я