Читать «Прымакі» онлайн - страница 7
Янка Купала
М а к с і м. Нічога, кумка! Пацеры не воўк – у лес не збягуць. А мой Мацейка – хлопец хоць куды! Яна смак чуе ў ім.
Д а м і ц э л я. Ну, кум ізноў пачынае сваё! Выпівай ды ідзём ужо. Дзе мая толькі мешалка?
М а к с і м
З'ява IV
Кацярынка адна.
К а ц я р ы н к а. Ха-ха-ха! Вось так камедыя! Мамка тату згубіла, а дзядзька цётку згубіў! Ха-ха-ха! Як знойдуцьадно аднаго, уто будуць мешалкі ў рабоце! Ха-ха-ха! Каб цяпер Мацейка, барані божа, прыйшоў, то ж бы разам пасмяяліся.
Хто у боб, хто ў гарох,
А хто ў саладуху.
Там, дзе двух, будзе трох;
Дасць дзед бабе духу!
А на дварэ курта брэша,
Ка мне міленькі мойчэша.
Ой, ці чэша, ці не чэша,
А мне сэрцайка пацеша!
А мо трэба ўжо і мне
Да Мацейкі часаць?
А мо лепей, а мо лепей
Пачакаць, пачакаць?
Трэба пакуль што хоць ложак у парадак прывесці, а то раскулдычаны, як бы тут рота салдатаў спала! Ха-ха-ха!
Падушачкі, падушачкі,
Мае пухавыя!
Малодачкі, малодачкі,
Мае маладыя!
Каго люблю, каго люблю,
Таго пацалую,
Пухавую падушачку
Таму падарую!
Як прыехаў, як прыехаў
Мой міленькі позна,
Параскідаў, параскідаў
Падушачкі розна.
Як прыехаў, як прыехаў
Мой міленькі з места,
Паскладаў ён, паскладаў ён
Падушачкі ў месца.
На вуліцы скрыпка йграе,
Мяне ж маці не пускае;
Пусці, маці, пагуляці,
Калі хочаш меці зяця!
Нашто тое а, бэ, цэ,
Нашто тое слова, –
Калі мілы пацалуе,
То і я гатова.
З'ява V
Кацярынка, Мацейка.
К а ц я р ы н к а
М а ц е й к а
К а ц я р ы н к а. Ха-ха-ха! Мацейка прыйшоў да Кацярынкі!
М а ц е й к а. Ха-ха-ха! I Кацярынку Мацейка дома адну застаў!
Кацярына рана ўстала,
У суседа запытала:
Ці не відзеў, ці не бачыў
Хто хвартух мой паскудлачыў?
К а ц я р ы н к а
Мацей,не дурэй,
Не дзяры сарочкі, –
Не ты праў, не ты ткаў,
А паповы дочкі.
Ха-ха-ха! А чаго ты прыйшоў, Мацейка?
М а ц е й к а. Да Кацярынкі ў госці прыйшоў і...гарэлачкі прынёс!
К а ц я р ы н к а. А за гэта сухой лазні не дастанеш ад мамкі і таткі?
М а ц е й к а. Гэта толькі татка сягоння дастане ад мамкі лазні, бо дома не начаваў.
К а ц я р ы н к а. I мой дастане, бо таксама дома не начаваў.
М а ц е й к а. Ха-ха-ха! Вось так аказія! Затое ж мы вып'ем з табой за іх здароўе.
К а ц я р ы н к а. Вып'ем, Мацейка! Але і за здароўе мамак нашых, бо каб не яны, дык як жа б мы тут з табою выпівалі. Бачыш, і закуска нават гатова!