Читать «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)» онлайн - страница 46

Жорж Сименон

- Гаспадар цябе зачыняе, ты бярэш касу, а потым ламаеш дзверы?

- Навошта ламаць, начальнiк? Тут i пачынаецца фокус. Нават калi мяне i накрыюць у краме, дык не будзе нiякiх доказаў, што я нешта ўзяў. Я ўзяў касу, так?.. А потым пашкандыбаў у прыбiральню. Там пад пралеваю - невялiкае акенца - у тупiчок. Праз яго не кожны шчанюк пралезе, але ўжо пакет з грашыма прасунуць можна. Тут Луi нiбыта выпадкова заходзiць у двор, падбiрае пакет i робiць ногi. А я зноў хаваюся сярод дажджавiкоў i спакойна чакаю, калi ўсе прысунуцца назад. Толькi люду пабольшае - я спакойна выходжу, як i ўвайшоў.

- Гршы вы падзялiлi?

- Па-брацку. Цяжэй за ўсё было ўгаварыць яго. Ён казаў, што прыдумаў гэта ўсё дзеля забавы. Спярша, як я яму прапанаваў, ён аж узвiўся. Што яго змусiла згадзiцца, дык гэта думка пра тое, што рана цi позна давядзецца здавацца жонцы. Да таго ж у задумы былi шматлiкiя перавагi. Вось, да прыкладу, павяжуць мяне. Але ж няма нi ўзлому, нi пералязання праз сцяну - справа-чысцяк. Калi я не памыляюся, дык дадуць на два гады меней. Га?..

- Мы яшчэ Кодэкс паглядзiм.

- Ну, вось я вам усё i распавёў. Добра мы з Луi папрацавалi, i я нi аб чым не шкадую. Дажджавiкi дазволiлi нам працягнуць месяцы тры. Як па праўдзе, дык я сваю долю хутка спалiў - на конях. Але Луi мяне падтрымлiваў. Ну, а калi грошы скончылiся, знайшлi другую лаўку.

- I падрыхтавалi новы варыянт?

- Спосаб знайшлi, i мяняць яго не было нiякiх падстаў. Цяпер, калi вы ведаеце яго, можаце пакорпацца ў архiвах i знайсцi назвы ўсiх крамаў, дзе я працаваў. Другi быў прадавец электратавараў на тым самым бульвары, трохi далей. Усюды атрымлiвалася адно i тое ж, бо ў гэтым квартале акенцы ўсiх прыбiральняў выходзяць або ў тупiчок, або ва ўнутраны двор. Аднаго разу мяне накрыла ў шафе прадаўшчыца. Я прыкiнуўся п'яным упокат. Яна паклiкала гаспадара, i мяне выштурхалi, толькi напалохалi палiцыяй. Дык скажыце мне зараз, навошта мне было забiваць Луi? Мы ж кенты. Я нават з Франсуазай яго пазнаёмiў, каб супакоiць яе, бо яна ўсё распытвала, дзе я шляюся. Луi прынёс ёй скрынку шакаладу, i яна ўпэўнiлася, што гэта выхаваны чалавек.

- Вы пракруцiлi яшчэ адзiн варыянцiк на тым тыднi?

- Паглядзiце ў газетах: крама адзежы на Манмартры.

- Думаю, што Луi забiлi ў тупiчку, калi ён правяраў акенца ювелiрнай крамы?

- Мажлiва. Мясцiны Луi заўсёды сам аглядаў. Ён усё запамiнаў лепш за мяне. А потым, людзi заўсёды косяцца на такiх, як я. I мне даводзiлася выфранчвацца, але на мяне ўсё роўна глядзелi з падазрэннем.

- Дык хто ж яго забiў?

- Вы ў мяне пытаецеся?

- Каму было трэба яго забiць?

- Не ведаю. Можа, жонцы?

- А ёй навошта?

- Злая яна... Можа, уведала, што ён ужо два гады як падманвае яе i мае каханку...

- Ты ведаеш яго каханку?

- Ён нас не знаёмiў, але гаварыў пра яе, i я яе бачыў здалёк. Ён яе кахаў... Яму хацелася цяпла. Нам жа ўсiм яго хочацца?.. Вось у мяне Франсуаза. I ў вас таксама хто-небудзь ёсць. Яны ладзiлi, хадзiлi разам у кiно, сустракалiся ў кавярне.