Читать «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)» онлайн - страница 45

Жорж Сименон

- Не трэба, камiсар! - адразу ж закруцiўся Акрабат на крэсле.

- Гаварыць будзеш?

- Мне б хоць калiва глынуць...

- Чакай, Люка, мы тут яшчэ сёе-тое высветлiм... Дык ты, Шрамэк, жонкi баiшся?

- Вы ж абяцалi мне глыточак?

Мэгрэ выняў пляшку каньяку, налiў крыху ў шклянку.

- Дык я адзiн буду пiць?

- Расказвай.

- Задавайце пытаннi. Заўважце, што я, як кажуць адвакаты, не спрабую парушаць следства.

- Дзе ты пазнаёмiўся з Турэ?

- На лаўцы бульвара Бон-Нувэль.

- Як?

- Ну, як зазвычай знаёмяцца на лаўках. Пагаманiлi пра надвор'е...

- Гэта было гады два з паловаю назад?

- Прыкладна. Я гэты дзень у календары не адзначаў. А потым зноў сустрэлiся на гэтай самай лаўцы. Ён, вiдаць, быў рады, што ёсць з кiм пагаварыць.

- Ён сказаў, што застаўся без працы?

- З часам ён мне ўсё распавёў: i як працаваў дваццаць пяць гадоў на адным месцы, i як закрылi раптам фiрму, i як баяўся прызнацца жонцы, што застаўся без працы, як падманваў яе, што працуе ў той самай фiрме. Жонка ў яго, дарэчы, паганая. Здаецца, ён мне першаму ўсё гэта i расказаў. Яму нават лягчэй стала.

- Ён ведаў, хто ты такi?

- Я сказаў, што працаваў раней у цырку.

- А потым?

- А што вас, уласна кажучы, цiкавiць?

- Усё.

- Перш чым гаварыць далей, зазiрнiце, калi ласка, яшчэ раз у мае справы, падлiчыце мае ходкi. Я б хацеў прыкiнуць, цi не вышлюць мяне ў Гвiяну*. Нешта не цягне туды...

* Гвiяна Французская - заморскi дэпартамент Францыi. Месца катаргi.

Мэгрэ паглядзеў.

- Калi ты не забiваў, то можаш сесцi яшчэ два разы.

- Я так i думаў. Толькi не быў упэўнены, што нашы разлiкi супадуць.

- Крадзёж?

- Трохi больш складаней.

- Хто прыдумаў?

- Ён, вядома. Я не такi разумны. А яшчэ крыху плiснеце?

- Пасля.

- О, мне доўга расказваць, прыйдзецца спяшаць.

Мэгрэ налiў глыток.

- Па сутнасцi, усё пачалося з лаўкi...

- Што ты маеш на ўвазе?

- А тое, што, бавячы ўвесь час на адной i той самай лаўцы, пан Луi пачаў назiраць, што ж наўкол адбываецца. Вы ведаеце краму дажджавiкоў на бульвары?

- Ведаю.

- Дык вось, лаўка, на якой пан Луi зазвычай сядзеў, была якраз насупраць гэтай крамы. Так што ён мiжволi ўведаў усе iхнiя парадкi, звычкi прадаўцоў... Тут яму i прыйшла ў галаву думка. Калi днямi няма чаго рабiць, дык усялякiя планы самi па сабе з'яўляюцца, няхай сабе i невыканальныя. Ну, ён мне аднойчы i распавёў, каб забавiць час хiба што: народу ў краме заўсёды поўна, дажджавiкоў гэтых самых - процьма, усюды навешаны-навалены, i на першым, i на другiх паверхах, а злева ад крамы, як амаль заўсёды ў гэтым квартале, тупiчок, праходнiк. Намаляваць?

- Не зараз. Расказвай.

- Дзiўная, кажа мне, справа: як гэта нiхто яшчэ не абакраў гэтую краму? Гэта ж так проста!

- Уяўляю, як ты тады напяўся!

- Ведама ж, зацiкавiўся. У абед, кажа ён мне, выходзяць апошнiя пакупнiкi, i прадаўцы iдуць есцi. Гаспадар таксама. Гэты адыходзiць апошнi i зачыняе дзверы. I калi хто-небудзь з наведнiкаў застанецца ўсярэдзiне?.. Думаеце, немагчыма?.. Я i сам так думаў. Але ж ён ужо добра ведаў, што, перад тым як пайсцi на абед, прадаўцы нiколi нiчога не правяраюць. А дажджавiкоў - процьма. Кемiце?.. Схавацца ў iх - вось i ўся работа.