Читать «Чацвёра падазроных (на белорусском языке)» онлайн - страница 6

Агата Кристи

Верная вам Эма Грын".

Доктар Лойд злёгку ўсмiхнуўся, мiсiс Бантры таксама.

- Я лiчу, апошняе пiсьмо можна адразу адкласцi.

- Я падумаў таксама, - сказаў сэр Генры. - Але ўсё ж я прыняў меры перасцярогi, праверыўшы, цi ёсць такая мiсiс Грын i цi быў царкоўны сход. Ведаеце, асцярожнасць не пашкодзiць.

- Вось што заўсёды гаворыць наш сябра, мiс Марпл, - усмiхаючыся, прагаварыў доктар Лойд. - Вы не спiце, мiс Марпл? Што думаеце вы наконт гэтага?

- Даруйце мне маю дурноту, - пачала мiс Марпл, - але мяне дзiвiць, чаму слова "Сумленне" ў пiсьме, адрасаваным доктару Розену, напiсана з вялiкай лiтары?

Мiсiс Бантры праверыла.

- Так яно i ёсць, - пацвердзiла яна. - О!

- Так, дарагая, - кiнула мiс Марпл. - Я думала, вы заўважылi!

- У гэтым пiсьме ёсць прамая перасцярога, - уключыўся ў размову палкоўнiк Бантры. - Гэта першае, што мне кiнулася ў вочы. Я заўважаю болей, чым вы думаеце. Так, прамая перасцярога, але ад каго?

- Што датычыць гэтага пiсьма, дык тут ёсць адзiн даволi цiкавы пункт, сказаў сэр Генры. - Згодна з Тэмплтанавым паказаннем, доктар Розен распячатаў пiсьмо, калi сеў снедаць, прачытаў яго i кiнуў на стол, заявiўшы, што не мае нiякага ўяўлення, хто гэты хлопец.

- Але ж гэта не хлопец, - вырвалася ў Джэйн Хелiер. - Там падпiсана "Вяргiня".

- Цяжка сказаць, што тут напiсана, - адгукнуўся доктар Лойд, - але болей падобна на Вяргiню. Толькi мне здаецца, што почырк мужчынскi.

- Ведаеце, гэта цiкава, - выказаў сваю думку палкоўнiк Бантры. - Ён кiдае пiсьмо на стол i робiць выгляд, што нiчога не ведае. Хацеў паназiраць за выразам твару, але чыйго: дзяўчыны? мужчыны?

- Цi нават кухаркi? - дадала мiсiс Бантры. - Яна магла быць у пакоi, бо прынесла снеданне. Але штосьцi не разумею... Вельмi дзiўна...

Мiсiс Бантры спахмурнела, пазiраючы на пiсьмо. Мiс Марпл падсунулася блiжэй да яе. Мiс Марпл пальцам дакранулася да лiста паперы, i яны з мiсiс Бантры зашапталiся пра нешта.

- А чаму сакратар парваў другое пiсьмо? - спыталася раптам Джэйн Хелiер. Гэта здаецца... я не ведаю... гэта здаецца дзiўным. I потым, чаго ён атрымлiваў пiсьмы з Германii. Хоць, канечне, ён i не падазраецца, як вы гаворыце...

- Але сэр Генры гэтага не гаварыў, - хуценька перабiла мiс Марпл, адарваўшыся ад размовы з мiсiс Бантры. - Ён сказаў, што падазраюцца чацвёра. Выходзiць, ён не выключае мiстэра Тэмплтана. Я праўду кажу, сэр Генры?

- Так, мiс Марпл. Адно толькi магу сказаць са сваёй практыкi, нiколi нельга гаварыць, што хтосьцi не выклiкае падазрэння. Я прывёў вам дастаткова довадаў, чаму кожны з гэтых трох можа быць вiнаваты, якiя б яны нi прыводзiлi доказы. I адначасова я стараўся не звяртаць увагi на Чарльза Тэмплтана. Але я прыйшоў да гэтага, прытрымлiваючыся правiла, пра якое я раней упамiнаў. Я вымушаны быў прызнаць, што ў кожнай армii, кожным флоце i палiцыi ёсць здраднiкi. I як бы нам нi хацелася ў гэта не верыць, але, на жаль, гэта так. Я праверыў усю доказную аргументацыю супраць Чарльза Тэмплтана.

Шмат разоў я задаваў сам сабе адны i тыя пытаннi, якiя толькi што задала мiс Хелiер. Чаму ён, адзiн у доме, не змог прад'явiць пiсьмо, якое атрымаў напярэдаднi, - пiсьмо з нямецкiм штампам. Чаму ён атрымлiваў пiсьмы з Германii?