Читать «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)» онлайн - страница 77

К Акула

Праўда, былi розныя гiтлераўскiя строгiя правы аб падатках, усё ў кожнага баўэра было праверана й падлiчана - i жывёла, i маёмасьць, i цэлы дабытак. Але-ж тое было i ў Беларусi, куды ў большай меры экспляатаванае акупантам.

Як ужо тыя акупанты нi душылi бедных беларускiх сялян, якiм ужо не ставала самiм не толькi хлеба, а часамi й бульбы. У найцяжэйшыя ваенныя часы беларусам нiяк нельга было раўняцда да прускiх баўэраў. I зноў у Сымонавай памяцi ўваскрасала доўгая, здавалася, бясконцая, худая, абарваная калёна шкiлетаў палонных з Чырвонае Армii. Калёна мiнае Сымонавую вёску. Сялянкi, панабiраўшы ў пелены што было ў хаце пад рукою - скарынкi цi акрайцы хлеба, вараную бульбу, выходзяць да дарогi й шпурляюць яду ў калёну. Чуваць крыкi палонных, яны кiдаюцца кучамi на яду, сьмерць косiць бедных людзей жалезьзем зь нямецкiх аўтаматаў.

Беларусы, самi бедныя, абрабаваныя, ледзь не жабракi, дзялiлiся з беднымi людзьмi апошнiмi кавалкамi хлеба, а хто й таго ўжо ня меў - бульбiнай. I цi зрабiлi-б гэтак нямецкiя баўэры? Сымон быў перакананы, што не. Гэта - народ без душы, без спачуваньня.

З гэткага параўнаньня прыходзiла юнаку ў галаву думка, што народ ягоны быў адным з найлепшых, найбольш гасьцiнных, спагадных у бядзе. Меў вялiкае, гуманнае, поўнае хрысьцiянскае любовi сэрца. Яно абымала полымем каханьня ня толькi сваiх родных дзяцей - беларусаў. Войны паказалi, што навет жаўнер акупанта, калi ён быў галодны й папрасiў у беларускага селянiна кавалак хлеба, дый цi толькi хлеба, нiколi не адыходзiў ад дзьвярэй з пустымi рукамi. I магчыма, што беларускi народ якраз за такую сваю дабрату так шмат пацярпеў на працягу цэлае гiсторыi ад iншых. Мо ён быў зашмат даверлiвы, занадта добры, цераз меру спагадны.

Нараканьнi прускiх баўэраў, што быццам беларусы iх аб'ядаюць, а ня едуць на фронт, былi зусiм недарэчныя. Па-першае, жаўнеры хадзiлi паўгалодныя. Ужо як тады будзе на фронце, думаў цi адзiн зь iх, калi тут, дзе павiнны быць нармальныя даставы, даводзiцца галадаваць. Па-другое, калi вы хочаце, каб вас баранiлi, разважалi беларусы, дык хаця накармiць галодных выпадала-б. Iншыя, у злосьцi на немцаў, кiдалiся ў крайнасьцi.

- Чакайце, вы, швабы! - пагражалi немцам. - Хоць ня з нашых рук, але дастанеце вы хутка. Вам бальшавiкi пакажуць, дзе ракi зiмуюць!

V

У кожнай сям'i - гаворыць народная мудрасьць - бывае паршывая авечка. Знайшлася адна i ў дванаццатай роце. Даўно заўважылi сябры, што Курэц меў зладзейскiя прывычкi. Гэта быў чарнявы, вастраносы, з зялёнымi вачыма, слабой iнтэлiгентнасьцi хлапчук. Ужо цi раз бачылi, як ён то там то сям, бывае, якую малапатрэбную рэч у кiшэню суне. Мо яна й нiколi яму не прыйдзе ва ўжытак, але ўсё-ж сьцiбне, от так - толькi з прывычкi. Дык i ня дзiва, што ў Альбрэхтаў адзiн цi другi ў роце заўважыў: глядзi, як Курэц вунь носам водзiць. Ужо цi не наважыў ён там што налева зрабiць...