Читать «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)» онлайн - страница 65

К Акула

З выгляду Вiталi Мiкула быў чалавекам дробнага складу, сярэдняга росту, сьветлавалосы, з шэрымi вачыма i, здаецца, рабацiньнем на твары. Наплечныя падкладкi вайсковага мундзiра рабiлi ягоныя плечы шмат шырэйшымi, чым былi ўзапраўду. Рухi меў упэўненыя, надта апанаваныя, глядзеў заўсёды ласкава й стараўся прамаўляць цi гаварыць проста, бязь лiшнiх крывуляў. Твар ягоны, звычайна лагодны, меў тую ўласьцiвасьць, што адразу будзiў давер i пашану да гэтага чалавека. Кадэты Менскае Школы Камандзераў БКА хаця спазналi капiтана Мiкулу блiжэй упершыню ў тую чэрвеньскую ранiцу, калi пакiдалi Менск, адразу вычулi, што ў асобе капiтана маюць свайго найлепшага сябру, пратэктара, чалавека, якi будзе дбаць пра iхняе дабро ня менш, чым пра сваё собскае. Яны, як пазьней паказалася, зусiм не памылiлiся.

III

Перад тым, пакуль спынiмся над падзеямi, зьвязанымi з утварэньнем трыццатае дывiзii, неабходна хаця павярхоўна пазнаёмiцца нам яшчэ з дзьвюма асобамi - палкоўнiкам Зiглiнгам i маёрам Мураўёвым.

У жнiўнi 1942 года ў раённае места Гарадзiшча Баранавiцкае акругi зьявiўся на чале пяхотна-панцырнага батальёну капiтан Зiглiнг. Гэта быў 57-мы батальён, што налiчваў звыш 600 чалавек. Была там маса беларусаў, частка ўкраiнцаў i iншыя. Батальён гэты, утвораны для змаганьня з чырвонымi партызанамi, меў нямецкiх афiцэраў i бальшыню падафiцэраў, шмат конных хурманак, верхавых коней i лёгкiх панцырных аўтамашын. Меў таксама колькi лёгкiх гарматаў, шмат цяжкое аўтаматычнае бальшавiцкае зброi ды навет малы разьведчы самалёт, званы "скрынкай".

Пасьля колькiх сутычак з партызанамi ў ваколiцах вiдаць было па баёвой спраўнасьцi людзей, што адзьдзел быў добра здысцыплiнаваны й вышкалены. Жаўнеры паважалi свайго малажавага камандзера, якi адносiўся да iх па-людзку й не належаў да тых тупых афiцэраў старое прускае вайсковае касты, што так шмат шкоды прынесьлi гiтлераўскай Нямеччыне ў часе вайны бесталковым цi проста зьверскiм абыходжаньнем з чужымi.

Зiглiнг меў добрую разьведку ў ваколiцах. Сам часта выяжджаў у далейшыя мясцовасьцi для вышукоўваньня партызанскiх гнёздаў, асьцерагаючыся, каб не цярпела цывiльнае мясцовае жыхарства. Яго нельга залiчыць да тых зьверскiх тыпаў гiтлераўцаў, што ў кожнай аперацыi супраць партызанаў бачылi нагоду, каб пусьцiць дымам адну цi другую беларускую вёску разам з ейнымi жыхарамi. Дзякуючы пiльнасьцi й руплiвасьцi Зiглiнга, у незадоўгiм часе авансаванага на маёра, Гарадзiшчанскi раён i суседнiя ваколiцы былi ачышчаныя ад чырвоных. Батальён браў удзел i ў шырэйшых акцыях супраць чырвоных супольна зь iншымi адзьдзеламi ў далейшых мясцовасьцях Беларусi.

Здаралася, што Зiглiнг мусiў прыходзiць да крайнiх мераў, якiх высьцерагаўся - пушчаць з дымам беларускую вёску. Гэтак, напрыканцы 1943 году, пяцьдзесят сёмы батальён спалiў у часе зацятага бою вялiкую валасную вёску Застарыньне. Налiчвала яна звыш дзьвесьце гаспадарак i мала хто з жыхароў уцалеў. Бойку ў вёсцы справакавалi бальшавiцкiя партызаны, што наўмысьля заселi на падстрэшшах i адкрылi агонь са звычайнай i аўтаматычнай зброi па адзьдзелах Зiглiнгавага батальёну. Ужо хто як хто, а лясныя злачынцы добра ведалi, што мог значыць бой у вёсцы. Калi-б яны дбалi аб дабро мiрнага беларускага жыхарства, то, пэўна-ж, не пачалi-б бiцца ў вёсцы, ведаючы, што тая пойдзе з дымам разам з усiмi будынкамi й жыхарамi. Няма iншага выясьненьня, як толькi тое, што чырвоныя сьведама сваймi й чужымi рукамi пастаралiся зьнiшчыць Застарыньне.