Читать «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)» онлайн - страница 377

К Акула

Некатарага выясьненьня вымагае й сам назоў "Змагарныя Дарогi", якi даў аўтар сваёй аповесьцi. Iзь зьместу твору бачым, што слова "змагарныя" нельга разумець даслоўна, як змаганьня збройнага iз аружжам у руках, бо для такога ня было анi магчымасьцяў, анi патрэбы, а трэба яго разумець у значэньнi пераносным, як змаганьне маральнае, iдэйнае, духовае, па сваей сiле й глыбiнi ня менш эфэктоўнае за змаганьне фiзычнае. Выразна аб гэтым гаворыць i сам аўтар: "Памiнаючы розную лебяду, што заўсёды стараецца ўкаранiцца побач карыснага й плённага на добрай глебе, два асноўныя iмкненьнi былi целам i душою асноўнае масы вайскоўцаў гэтай нешчасьлiвай дывiзii (дывiзii "Беларусь"): жаданьне служыць пакрыўджанай i паняволенай бацькаўшчыне й адмова ваяваць за сваiх ворагаў. Хаця першаму iмкненьню ня суджана было зьдзейсьнiцца, беларускiя вайскоўцы да канца вытрымалi без кравапралiцьця за чужыя iнтарэсы" (бачына 434). Хаця, як сьцьвярджае аўтар, "першаму iмкненьню ня суджана было зьдзейсьнiцца", аднак маладыя беларускiя вайскоўцы рабiлi ўсё для iх магчымае, нярэдка здабываючыся на на акты бяспрыкладнага гэраiзму й самаахвярнасьцi, дзеля зьдзейсьненьня сваiх нацыянальных iмкненьняў, i якраз у гэткiм сэньсе трэба расшыфроўваць назоў "Змагарныя Дарогi". Чыстыя й з кажнага гледзiшча iдэальныя патрыятычныя пачуцьцi й нацыянальныя iмкненьнi нашае моладзi, безаглядная ейная гатоўнасьць пасьвяцiцца поўнасьцю для народнае справы - з аднаго боку, а немагчымасьць зьдзейсьненьня гэтых iмкненьняў i дарэмнасьць бяспрыкладных ахвяраў, для гэтага зьдзейсьненьня ахвотна, часамi безразважна прыношаных - з другога стваралi той глыбокi нацыянальны трагiзм, якi стаўся агульным удзелам беларускага народу ў часе апошняе вайны. Аб гэтай гiстарычнай трагэдыi беларускага народу i ў першую чаргу ягонае моладзi зь нязвычайнай сiлай перакананьня гаворыць кажная бачына "Змагарных Дарогаў".

Кнiга К.Акулы, напiсаная сакавiтым лiтаратурным стылем, авееная глыбокiмi пачуцьцямi й перажываньнямi аўтара ды шырака адсланяючая жахлiвую жыцьцёвую праўду недалёкае мiнуўшчыны, якая сталася балючай трагэдыяй беларускага народу, напэўна знойдзе шырокае кола сваiх чытачоў i энтузiястых, асаблiва сярод былых беларускiх вайскавiкоў, якiя ў кнiзе напаткаюць шмат знаёмага й асабiста iмi перажытага.