Читать «Вершнікі на дарозе» онлайн - страница 4

Маргарыта Латышкевіч

Іншая справа, што наша князёўна ў гэтым сапліўцы знайшла.

— Яна сюды паляцела, — Падвей абвёў рукою курганы. — I я... за ёю, значыцца. Вось.

Ён нецярпліва пераступіў з нагі на нагу, зусім падзіцячы пацягнуў носам і з чаканнем i просьбаю зірнуў на мяне.

— Тут няма месца для чалавечых дзяцей, — адказаў я. — Ідзі, адкуль прыйшоў, Іван Падвей з Кудравіц, i лепей не вяртайся.

— А калі не пайду? — нахмурыўся хлопчык. —

Калі не пайду, дык што?

Я выразна папляскаў па сваіх похвах. Пад­вей з прысвістам уцягнуў паветра праз зубы i раптам як ашалелы схапіўся за меч. Халоднае жалеза бліснула барваю і апісала паўкруг каля маіх грудзей, але я імкліва ўхіліўся, адступіў на крок на­зад, вышэй па схіле кургана. Хлопчык размахваў мячом, аддалена нагадваючы вятрак, моцны не майстэрствам мечніка, а адно толькі злосцю.

На злосці без майстэрства, праўда, далёка не заедзеш.

— Біся са мною! — крыкнуў гэты блазан. — Біся, калі не баішся!

Мяне называюць Косткасеем, Крыважэрным ды Груганом Бойкі. Я сапраўды адправіў у апошняе падарожжа многіх чалавечых сыноў, але то былі воі, а не звар'яцелыя падлеткі.

— Вазьмі, — не расціскаючы вуснаў, загадаў я Стаўры, і той, рыкаючы, цяжка скочыў на Падвея, паваліў долу. Яны пакаціліся разам, сабака і чалавек. Свой меч хлопчык упусціў, і той цяжка ўпаў у траву, заціх там, быццам атрутная змяя.

— Двубой! — прыглушана галасіў чалавек. — Я патрабую дву. Ай, зараза, пусці!..

Непарушны Стаўры стаяў, прыціскаючы моцнымі лапамі вар'ята да зямлі, а Падвей шалё-

на круціўся пад ім, намагаючыся вырвацца, сыпаў лаянкай, божбамі ды просьбамі, бязладна мяшаючы адно з адным. Сабака, не звяртаючы ўвагі на ягоны лямант, пытальна паглядзеў на мяне: маўляў, і што нам з такім рабіць, дружа?

Я моўчкі паціснуў плячыма. На мой густ, назіраць за дурнямі значна весялей, чымся забіваць іх. Князь, верагодна, палічыў бы належным адразу пазбавіць няшчаснага хлопчыка пакутаў — і, ра­зам з тым, засцерагчы адзіную дачку ад такога прыхільніка.

Што меркавала на гэты конт сама князёўна, я мог толькі здагадвацца. Але і здагадак маіх не спатрэбілася: я пачуў яе амаль бязважкія крокі і пазнаў гаркавы водар палыну, якім звычайна патыхала ад яе валасоў.

— Косткасей, — паклікала яна мякка.

Я павярнуўся на голас, прыкрываючы далонню вочы: сляпіла нізкае сонца. Марэна стаяла каля самага руннага каменя — у простай белай сукенцы, якая быццам абляпляла яе цела, з перакінутай цераз плячо касою. Падвей прыціх і (я ведаў гэта, нават не бачачы яго) глядзеў на Марэну.

Тая ішла, быццам плыла, і ад белай сукенкі сыходзіла зыркае серабрыстае ззянне, ярчэйшае за кволыя сонечныя промні. За ёю, апусціўшы галаву, ценем крочыла яе служка, панна Нешка — амаль незаўважная.

Поруч з Марэнай усе і ўсё становіцца незаўважным, быццам блякне.