Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 4
Джаан Роўлінг
Ён паглядзеў у поўнае зорак неба, спадзяючыся ўбачыць Хэдвіг, якая мажліва зараз парыла дамоў трымаючы ў дзюбе здохлую мыш, чакаючы пахвалы ад гаспадара. Гары ў разгубленасці глядзеў на вяршыні дамоў і прайшло колькі секунд, каб ён зразумеў тое, што бачыў.
На фоне залатога месяца з’явілася і штоімгненне станавілася ўсё буйней нейкае, неверагодным чынам перакрыўленнае, стварэнне, што ляцела ў напрамку Гары. Хлопец не рухаючыся стаяў і назіраў, як істота спускалася ўсё ніжэй і ніжэй. Дзель секунды Гары хістаўся, трымаючы руку на раме, ці не зачыніць акно, але тут дзівоса праляцела ля аднаго з ліхтароў на Прайвет Драйв і хлопец, зразумеўшы, што ўбачыў, адскочыў у бок.
Праз акно ў гарын пакой заляцелі тры самы, дзве з якіх падтымлівалі трэццю знаходзячуюся паза прытомнасцю. Совы з мягкім глухім гукам прызямліліся на ложку і сярэдняя — вязізарная і шэрая адразу ж павалілася на правы бок. Да яе ног быў прывязаны аб’ёмісты пакунак.
Гары адразу ж пазнаў непрытомніцу, яе імя было Эрал і яна належыла сям’і Візлі. Хлопец адразу ж кінуўся да яе, адвязаў матузкі з яе лап, зняў пакунак і перанёс Эрал да пустой хэдвігавай клеткі. Эрал адчыніла адно закаламучанае вока, енкнула ў знак падзякі і задыхаючыся пачала піць ваду.
Гары развярнуўся да астатніх птушак, адна з іх вялізная Палярная сава належыла самому Гары. Хэдвіг таксама прынесла пакунак і была вельмі задаволена сабою. Яна ласкава дзюбнула хлопца, калі ён звольніў яе ад грузу і, праляцеўшы праз весь пакой, далучылася да Эрал.
Гары ніколі не бачыў трэцяй савы, буйную цёмна-жоўтага колеру, але адразу ж здарадаўся адкуль яна, таму што ў дадатак да пасылкі, яна прынесла паштоўку з эмблемаю Хогвартса. Калі Гары вызваліў саву ад яе ад пошты, тая шляхетна ўскудлаціла пер’е, расхінула крылы і адляцела праз вакно ў цемру.
Гары прысеў на ложку і схапіў пакунак прынесены Эрал, ён разгарнуў карычневую паперу і знайшоў там падарунак у залатой абгортке і сваю першую ў жыцці віншавальную картку. Дрыжачымі пальцамі ён разарваў канверт з якога выпалі дзве паперкі — ліст і газэтная выразка.
Выразка яўна паходзіла з чарадзейскага выдання “Штодзённы Вяшчун”, таму што людзі на чорнабелых выявах рухаліся. Гары разгладзіў выразку і прачытаў наступнае:
Гары паглядзеў на рухаючуюся выяву і ўсьмешка распаўзлася па яго твары, калі ён убачыў усіх дзевяцёх Візлі шалёна махаючых яму на фоне Вялікай Піраміды. Тоўсценькая місіс Візлі, яе лысаваты муж, шэсць сыноў і дачушка. Усе (хаця на чорна белай выяве гэтага не было відаць) з палымняна рудым валоссем. Прамкі пасярэдзіне здымка стаяў Рон, трымаючы на плячы свайго хатняга звярка — пацука Скаберса, а рукой абдымаючы сваю малую сястрычку Джыні.