Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 2

Джаан Роўлінг

Адсутнасць доступу да кнігаў была для Гары рэальнай праблемай, бо яго настаўнікі з Хогвартса паназадавалі шмат работы на вакацыі. Адно з сачыненняў было асабліва небяспечным, яно было прысвечана Памяньшальным Зеллям і было, зададзена самым нянавісным для Гары настаўнікам, прафэсарам Снэйпам, які будзе ў наймацнейшым захапленні, калі будзе мець падставу для затрымання хлопца пасля заняткаў на працягу месяца. Гары скарыстаўся першым жа шанцам, які выпаў у першы тыдзень вакацыяў. Калі дзядзька Вернан разам з цёткай Пятуньяй і Дадлі выйшлі да прысады, каб разам пазахапляцца новай дзядзькавай службовай машынай (а рабілі яны гэта вельмі моцнымі галасамі, каб чулі ўсе суседзі), Гары ціхуценька зпоўз на першы паверх ускрыў замок каморы, схапіў колькі кніг і схаваў іх у сваёй спальне. А так як ён не пакідаў чарнільных пятнах на сваёй прасціне, Дурсі і здагадацца не маглі, что ён па начах вывучае чараўніцтва.

Зараз Гары з усяе сілы імкнуўся не чапляць іх, бо дзядзька з цёткай былі на яго моцна раззлаваныя, у сувязі з тым што у адзін з першых жа дзён вакацыяў да яго патэлефанаваў сябра з чараўніцкай школы.

Рон Візлі, які быў адным з лепшых гарыных школьных сяброў паходзіў з цалкавіта чараўніцкай сям’і. У сувязі з гэтым, ён ведаў шмат чаго, аб чым Гары нават не здагадваўся, але нават ня ведаў як карыстацца тэлефонам. Да таго ж, на бяду, слухалку падняў дзядзька Вернан.

— Вэрнан Дурслі слухае!

Гары, які выпадкова апынуўся ў пакое у гэты час, ажно анямеў, калі пачуў у адказ голас Рона.

— АЛЁ? АЛЁ? ЦІ ВЫ ЧУЕЦЕ МЯНЕ? Я — ХАЧУ — ПАГАМАНІЦЬ — З — ГАРЫ — ПОТЭРАМ!

Рон галасіў настолькі гучна, што дзядзька ўскочыў на ногі і адсунуў слухалку на цэлы фут ад вуха і пазіраў на яе з тварам на якім адначасова чыталіся шаленства і жах.

— ХТО ГЭТА? — закрычаў ён у слухалку. — ХТО ВЫ ТАКІ?

— РОН — ВІЗЛІ! — загарланіў Рон у адказ, быццам размаўляў з Вернанам з іншага боку вялізнага футбольнага поля. — Я — ШКОЛЬНЫ — СЯБРА — ГАРЫ!

Маленечкія вочы дзядзькі Вернана развярнуліся ў бок Гары, які зкамянеўшы стаяў побач.

— НЯМА ТУТ АНІЯКАГА ПОТЭРА! — закрычаў ён, працягваючы трымаць слухалку на адлегласці выцягнутай рукі, быццам тая магла выбухнуць, — НЯ ВЕДАЮ ПРА ЯКУЮ ШКОЛУ ВЫ КАЖЫЦЕ! І НЕ ТЭЛЕФАНУЙЦЕ МНЕ БОЛЬШ! НАВАТ НЕ НАБЛІЖАЙЦЕСЯ ДА МАЁЙ СЯМ’І!

 І ён кінуў слухалку так, як звычайна адкідваюць ад сябе атрутнага павука.

Тое што адбылося пасля, было адным найгоршоршых ураджанняў Гары.

— ЯК ТЫ НАВАТ АСМЕЛІЎСЯ ДАЦЬ ГЭТЫ НУМАР ТАКІМ ЛЮДЗЯМ ЯК... ТАКІМ ЛЮДЗЯМ ЯК ТЫ САМ! — равеў дзядзька Вернан пырскаючы на Гары сліной.

Рон, відавочна, зразумеў, шо з-за яго Гары трапіў у бяду, таму больш не пытаўся яму тэлефанаваць. Гарына сяброўка па Хогвартсе Герміёна Грэйнджер нават не пыталася з ім скантактавацца. Хлопец падазраваў, што Рон папярэдзіў яе аб наступствах і надта шкадаваў, бо Герміёна была самай разумнейшай вядзьмарачкай сярод яго аднакласнікаў, да таго ж паходзіла з сям’і маглаў і выдатна ведала, як карыстацца тэлефонам. Больш таго, у яе хапіла б розуму не ўзгадваць аб Хогвартсе.

Таму Гары ня меў на працягу пяці тыдняў сувязі ані з водным з сяброў і гэтае лета адбылося амаль гэткім жа дрэнным, як і папярэдняе. Існавала толькі адно значнае паляпшэнне, пасля таго, як хлопец пакляўся не выкарыстоўваць яе для дасылання лістоў сябрам, гарынай саве Хэдвіг было дазволена вылятаць на вуліцу ў ночы. Дзядзька згадзіўся на гэта праз той лямант, што Хэдвіг падымала, калі ўвесь час сядзела ў клетцы.