Читать «Санэты (на белорусском языке)» онлайн - страница 8

Уильям Шекспир

47

У сэрца i вачэй умова ёсць Дапамагаць заўжды адно другому, Калi твая прывабiць прыгажосць, А ў сэрца млявая прыходзiць стома.

Як вочы намiлуюцца красой, Яны даюць i сэрцу наглядзецца. А вочам асалодаю сваёй Дае усмак нацешыцца i сэрца.

Цi так, цi накш - а ўсё ж ткi ты пры мне I летуценнямi, i сам сабою. Далей маiх ты думак не сягнеш, Я з iмi заўсягды, яны - з табою.

Заснеш - твой вобраз з'явiцца у сне, Абудзiць думкi, сэрца схамяне.

48

Як пiльна я, выходзячы ў дарогу, Паабмыкаў драбнiцы ўсе свае, Каб захаваць ад злоснiка лiхога I скарыстаць пасля да аднае.

Цябе ж, мой скарб найдаражэйшы самы, Што за усе багаццi мне мiлей, Мая ты радасць i журба таксама, Украсцi можа першы лiхадзей.

Нi ў якiх сховах не замкнуў цябе я, Апроч таго, ў якiм цябе няма. Схоў - сэрца шчырае, куды з надзеяй Прыйсцi i выйсцi можаш ты сама.

Але, баюся, быўшы нават праўдай, Табой спакушаны цябе украў бы.

49

У часе тым, - каб лепш ён не прыйшоў! Калi асудзiш ты мае заганы I, спанявераны ў сваю любоў, Мяне пазбавiш жаднае пашаны;

Калi мiнеш, нiбы чужы, мяне, Ледзь кiнуўшы сваiм паглядам светлым, I след кахання больш не мiльгане Ў тваiм аблiччы зiмным, хоць i ветлым,

Няхай мне горна будзе аднаму Ў свядомасцi, што я цябе не варты. Супроць сябе руку я паднiму За праўду тую, што табою ўзнята.

Калi я права на каханне страцiў, Павiнен з тым пазбыцца ўсiх багаццяў.

50

Як цяжка падарожнiчаць, калi Не дакляруе радасцi мне гэта. I колькi б так я нi праехаў мiль, Мяне ад шчасця аддаляе мэта.

Мой конь, стамiўшыся маёй бядой, Iдзе павольна, ледзьве суне ногi, Нiбыта чуе, што перада мной Няма нiчога, апрача трывогi.

На шпоры нават не зважае ён, А часам толькi уздыхне ад гора. Мне больш балюча слухаць конскi стогн, Чымся яму прымаць удары шпораў.

Далей яшчэ цяжэй ад горкiх дум: Пакiнуў радасць, а шукаю сум.

51

Прабачыў я маркотнага каня. Каню павольнасць дараваў яго. Бо сапраўды навошта мне гання, Калi ад друга еду я свайго?

Але якi пачуе ён дакор, Калi вяртацца будзе так у двор?! Хоць засядланым быў бы сам вiхор, I той пазнаў бы смак сталёвых шпор!

Найлепшы конь жаданню не раўня. Яно з любовi выткана самой. Ляцiць жаданне з лёгкасцю агня I скажа клячы памаўзлiвай той:

- Не можаш ты, каб i хацеў, хутчэй, А я - на крыллi паляту далей!

52

Як багатыр з ключом сваiм цудоўным, Я хоць калi магу дастаць свой скарб. Але ў каханнi сквапнасць рызыкоўна, Бо асалоду прытупiць магла б.

Не кожны дзень у нас бывае свята, Таму яно i дорага для нас. Мiж самацветаў на святочных шатах Найпрыгажэй нам зiхацiць алмаз.

Няхай i час цябе ў сваёй скарбнiцы, Як самацвет, пiльнуе ад вачэй. На нашым свяце будзе прамянiцца Твая краса мiлей i яскравей.

Якую слодыч прынясе спатканне За хваляваннем палкага чакання!

53

Скажы, якой стыхii ты стварэнне? Адзiн жа цень у кожнага з людзей, А за табою адлюстроўкаў-ценяў, Дзiвосных вобразаў мiльён iдзе.

Адонiс быў для хараства узорам. Перад тваiм - адбiтак ён слабы. З красой Гелены параўнаць не сорам Красу тваю у нашыя гады.