Читать «Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)» онлайн - страница 3

Агата Кристи

Мiс Лавiнiя кiўнула.

- Пасля серады. Неакуратная з пасудаю, ведаеце. Гэта недапушчальна.

Мiс Марпл уздыхнула i сказала, што ў наш час усiм нам даводзiцца з чым-небудзь мiрыцца. Цяпер так цяжка запрашаць дзяўчат у вёску. Цi напраўду мiс Скiнер мяркуе, што робiць правiльна, звальняючы Глэдзiс?

- Ведаю, як цяжка знайсцi служанку, - прызналася мiс Лавiнiя. - У Дыверыксаў няма нiкога. Але там, я не здзiўляюся, - заўсёды свары, джаз усю ноч, застолле ў любы час. Гэта дзяўчына нiчога не разумее ў хатняй гаспадарцы. Мне шкада яе мужа! Потым Ларкiнсы зусiм нядаўна засталiся без служанкi. Я не здзiўляюся з iх страты, ведаючы характар суддзi i яго сняданак у шэсць гадзiн ранiцы - "Чота хазры", як ён яго называе. Да таго ж вечна мiтуслiвая мiсiс Ларкiнс. Праўда, у мiс Кармiчэл даўно служыць Жанет... Хоць, па-мойму, яна вельмi непрыемная жанчына i, вядома, запалохвае старую.

- Значыць, вы не можаце змянiць свайго рашэння наконт Глэдзiс? Яна ж слаўная дзяўчына. Я ведаю ўсю iх сям'ю, вельмi сумленную i прыстойную.

Мiс Лавiнiя адмоўна пакруцiла галавою.

- У мяне ёсць падставы, - важна сказала яна.

- Вы згубiлi брошку, я разумею... - цiха напомнiла мiс Марпл.

- Хто так гаворыць? Пэўна, дзяўчына. Праўду кажучы, я амаль упэўнена, што брошку ўзяла яна. Потым спалохалася i паклала яе ў шуфлядку. Вядома, зараз можна гаварыць усё што хочаш.

Яна перавяла гаворку на другое.

- Пайшлi наведаем Эмiлiю, мiс Марпл. Я думаю, яна будзе радая.

Мiс Марпл пакорна пайшла за мiс Лавiнiяй. Гаспадыня пастукала ў дзверы i, дачакаўшыся запрашэння зайсцi, завяла госцю ў лепшы пакой у кватэры. З-за прыапушчаных штораў у пакоi было змрочна. Мiс Эмiлiя ляжала ў пасцелi, вiдаць, цешылася змрокам i сваiмi пакутамi.

Слабае святло падала на худую iстоту з нерашучым паглядам i кучмай рыжых, сiвеючых, з кудзеркамi валасоў, закручаных вакол галавы. Галава яе была падобная на птушынае гняздо, аднак гнёзды птушкi робяць куды больш ахайна. У пакоi пахла адэкалонам, чэрствым бiсквiтам i камфарай.

Прыплюшчыўшы вочы, Эмiлiя Скiнер сказала, што сёння ў яе "дзень з найгоршых".

- Хворы чалавек ведае, - гаварыла яна далей меланхалiчным тонам, - якi ён цяжар для другiх. Лавiнiя вельмi добрая. Лавi, дарагая, я так не люблю турбаваць цябе, але калi б ты налiла маю грэлку так, як я хачу... Яна вельмi поўная i цяжкая, але калi яна не зусiм поўная, дык адразу астывае.

- Прабач, мiлая. Дай яе мне. Я крыху адалью вады.

- Можа, калi ты адальеш, яе пасля можна будзе зноў напоўнiць. Дома няма сухароў. Я думаю... Не, не, гэта не мае значэння. Я магу абысцiся i без iх. Крыху нямоцнай гарбаты i цытрынавы скрылiк. Няма цытрыны? Не, я не магу пiць гарбату без цытрыны. Мне здаецца, ранiцай малако было не зусiм памяшанае. Я не люблю гарбату з малаком. Гэта не мае значэння! Я магу абысцiся без гарбаты. Толькi я вельмi нядужая. Кажуць, вустрыцы памагаюць. Цiкава, цi смачныя. Не, не, толькi не сёння, i так турбот хапае. Я магу пачакаць да заўтра.

Лавiнiя выйшла з пакоя, мармычучы сабе пад нос нешта няскладнае пра прагулку на роварах у вёску.