Читать «Ноч Цмока» онлайн - страница 134

Валерый Гапееў

— Значыць, ты зацяжарыла? — я ўзняў позірк і спалохаўся на нейкае імгненне: з вачэй Надзеі цяклі слёзы, мокрыя бліскучыя дарожкі на яе шчоках у святле настольнай лямпы рухаліся, быццам жывыя.

— Калі якія дзеці і атрымліваюцца ў такой навальнічнай жарсці, дык хіба цмокі, — усміхнулася яна скрозь слёзы, шмыгнула носам. — Даруй, — выцерла твар адной далонню. — Ніколі не думала, што буду калі-небудзь плакаць ад шчасця…