Читать «Любіць ноч — права пацукоў» онлайн - страница 49
Юры Станкевіч
я знал, что ты прыдёшь, давай чэнч: я — то, что тэбе надо, а ты мне — сына
але мужчына падсумаваў
праз дзве гадзіны пасля таго, як з’едзеце адсюль, а забойцу сястры пакінеце
і саступіў убок, стаўшы спінай да сцяны, а чорныя каламутныя вочы чужынца сустрэліся з яго позіркам, і той сказаў
без обмана, наша машына подождёт
а мужчына папярэдзіў
на вас не падобна, але калі падман будзе, то я пачну страляць, ты ж ведаеш, і першай ахвярай будзе твой сын
а чужынец толькі пацмокаў губамі
в том и причина, что ты смерти не боишься
сказаў ён, крыкнуў нешта па-свойму ў прыадчыненыя дзверы і працягваў
ты сумасшедшый — так, у тэбя с головой проблема
і не тоячы намераў, працягваў сваю думку — гаварыў пра тое, што так, ім спачатку трэба была прастора, зямля ў першую чаргу, але з’явіўся ён і стаў перашкодай, яны проста не прынялі ў разлік, што можа быць супраціў, пра тое, што яны потым і так з’ехалі б адсюль, ну, пакінулі б дзве сям’і, не больш; ім ужо тут цесна, ды хіба адзін дом заняты намі, — ужо хутка чвэрць гэтага горада наша, і зямля стала нашай, і яны экспансуюць сталіцу, туды ўжо і грошы адпраўлены — на подкуп, на хабар, і зямля там для іх гатовая, а вашых людзей, — даводзіў ён, — купіць вельмі лёгка, ды ты і сам бачыш, хоць ты і вар’ят, хто праз дзесяць гадоў будзе тут пры ўладзе, хто будзе сапраўдны гаспадар, вы ж бездапаможныя, хцівыя і раз’яднаныя, і калі нават ты пра мае гэтыя словы будзеш з раніцы да вечара штодня на плошчы крычаць — усё роўна табе ніхто не паверыць і нікога ты не пераканаеш, — гаварыў ён, — а мужчына спытаў
дарэчы, мае зняволенне і пагроза забойства, тэатральшчына з вяроўкай, якую ў камеру падкінулі, — таксама вашы задумкі?
і чужынец толькі надзьмуў пульхныя шчокі і паведаміў, што тое далёка не тэатральшчына, бо жыццё яго, Данілы Прусака, было ў той час не вартае пляўка, няхай успомніць Кліма Фралова, тутэйшага гаспадара, Даніла ж Прусак спытаў
вы прызнаяце і гэтае забойства?
а той толькі ўсміхнуўся шматлікімі залатымі каронкамі зубоў і сказаў, што забіваюць не яны, а тутэйшыя ж тутэйшых, і будуць гэта рабіць і далей, і яго, Данілу, таксама калі-небудзь заб’юць, бо такія, як ён, не выжываюць, і нават калі ён выйграе сёння — то заўтра будзе ўсё роўна ў пройгрышы
а тэпэр иды и адпусти сына
сказаў ён і крыкнуў у дзверы
покажите ему Василину!
і мужчыну павялі да хляўка, адчынілі дзверы, запалілі святло, і ён ўбачыў у лужыне крыві пакаёўку чужынцаў — вены на яе звязаных руках былі перарэзаны, не інакш, твар і выскаленыя зубы запэцкаліся ў крыві, яна была яшчэ жывая і, убачыўшы Данілу Прусака, прахрыпела
я забіла
і ўсё цягнулася да чужынцаў, прагнула быць з імі і прасіла
забярыце мяне, забярыце альбо дабіце